Пошук

02.04.2024 08:38   Catholic.by
Фота Мікіты Яфрэмава

4 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі адзначыць 55-годдзе з дня нараджэння.

З гэтай нагоды іерарх узначаліць у гэты дзень цэлебрацыю святой Імшы падзякі ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Запрашаючы ўсіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы, арцыбіскуп Станеўскі адзначыў, што яго дзень нараджэння часта выпадае ў перыяд Вялікга посту, а сёлета будзе адзначацца падчас актавы Пасхі — найбольш урачысты тыдзень у літургічным годзе, а таксама ў першы чацвер месяца — асаблівы дзень малітвы аб пакліканнях да святарства.

Пачатак святой Імшы а 12-й гадзіне. Пасля цэлебрацыі ў архікатэдры адбудзецца святочны канцэрт «Пасхальная містэрыя».

Прамая трансляцыя з мінскага архікатэдральнага касцёла даступная на партале Catholic.by.

Абноўлена 02.04.2024 08:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця