Пошук

05.09.2023 12:24   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Маці Божая Ружанцовая са святым Дамінікам і Кацярынай Сіенскай. Мастак Вісэнтэ Лопэс Партанья. Фрагмент

7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, у Магілёве адбудзецца VII Ружанцовы кангрэс, які сёлета пройдзе ў 240-ю гадавіну з часу заснавання Магілёўскай архідыяцэзіі.

Месца правядзення кангрэса — катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (г. Магілёў, вул. Камсамольская, 4).

Тэма кангрэса: «Марыя і Ружанец у дамініканскай школе малітвы».

Праграма

  • 9.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.20 — адкрыццё кангрэса.
  • 10.30 – 11.10 — даклад арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму: «Мітрапаліт Сестранцэвіч-Богуш і ўстанаўленне Магілёўскай мітраполіі»
  • 11.15 – 11.55 — даклад ксяндза каноніка Ігара Лашука на тэму: «Слуга Божы айцец Фабіян Малішоўскі ОР»
  • пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 12.15 – 13.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамнту, святы Ружанец
  • 13.00 – 13.50 — сумеснае фота, абед
  • 14.00 – 14.40 — даклад Крыстыны Лялько на тэму «Благаслаўлёны П’ер Джорджо Фрассаці ОРs»
  • 14.45 – 15.15 — даклад aйца Юрыя Саковіча OSPPE на тэму «Святая Ружа з Лімы ОР»
  • пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 15.30 – 15.55 — перапынак
  • 16.00 – 16.30 — сведчанні пра плён Ружанцовых Кангрэсаў у Магілёве і ружанцовай малітвы
  • 16.35 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 17.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, гамілію прамовіць біскуп Юрый Касабуцкі

Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 1 кастрычніка. Рэгістрацыя абавязковая!

Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова патэлефанаваць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:

  • імя, прозвішча
  • мясцовасць, назва парафіі
  • колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе
  • кантактны нумар тэлефона.

Кантакты: айцец Раман Шульц ОР

Абноўлена 06.09.2023 10:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця