Пошук

20.04.2023 09:39   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

23 красавіка, ва ўспамін святога Юрыя, мучаніка, свае імяніны адзначае Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

З гэтай нагоды ў панядзелак 24 красавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца ўрачыстая цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліць імяніннік.

Пачатак а 12-й гадзіне.

Усе ахвотныя могуць узяць удзел у супольнай малітве або духоўна далучыцца з дапамогай анлайн-трансляцыі на YouTube-канале мінскай архікатэдры ТУТ>>>

Мінска-Магілёўская Мітрапалітальная Курыя заахвочвае маліцца за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды яго імянінаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.