10 снежня, у першую гадавіну адыходу ў вечнасць першага пробашча адроджанай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску і першага дырэктара Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas ксяндза Міхала Сапеля за спачылага святара будуць маліцца ў Мінску і Браславе.
У гэты дзень з Залатой Горкі арганізуецца выезд у Браслаў, на радзіму ксяндза Міхала Сапеля, дзе ён быў пахаваны.
- 8.00 – ад’езд аўтобусам ад касцёла Найсвяцейшай Троіцы (святога Роха) (пр. Незалежнасці, 44 А).
- 13.00 – святая Імша ў браслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
- Пасля Імшы – малітва на магіле святара на старых браслаўскіх могілках.
- 16.00 – ад’езд у Мінск.
Кошт праезду ўдакладняецца. Сродкі на аплату дарогі будуць збірацца ў аўтобусе.
Увага! Вялікая просьба да ўсіх ахвотных прыняць удзел у пілігрымцы як мага хутчэй патэлефанаваць па нумары:
+375 (29) 651 00 45 альбо запісацца ў касцёле Найсвяцейшай Троіцы (Св. Роха).
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ў першую гадавіну смерці ксяндза Міхала Сапеля цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
- Пачатак у 18.30.