Пошук

09.09.2022 11:11   а. Раман Шульц ОР / Catholic.by
Фота Міхала Майсея

У суботу 1 кастрычніка па ініцытыве айцоў дамініканаў у Магілёве пройдзе Шосты Ружанцовы кангрэс. Тэма сёлетняга кангрэсу — «Абвячшэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання».

Кангрэс традыцыйна праводзіцца на пачатку кастрычніка — асаблівага ружанцовага месяца. 7 кастрычніка ў Касцёле адзначаецца літургічны ўспамін Маці Божай Ружанцовай.

Мэта ружанцовых форумаў — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах.

Апекуном кангрэса з’яўляецца Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, перадусім тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў, а таксама просяць аб малітве ў інтэнцыі кангрэса.

Ружанцовы Кангрэс у Магілёве — гэта аднадзённае мерапрыемства, падчас якога будуць прадстаўлены 4 канферэнцыі, звязаныя з тэмай кангрэса, будзе магчымасць сведчання пра плён ружанцовай малітвы і супольная малітва на ружанцы.

  • 10.00 — пачатак Ружанцовага кангрэса;
  • 17.00 — святая Імша на заканчэнне кангрэса; цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Для кожнага ўдзельніка будзе падрыхтаваны абед і кнігі ў падарунак. Удзел у кангрэсе бясплатны: ахвяраванне на арганізацыйныя мэты можна будзе скласці падчас святой Імшы.

  • Увага! Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя. Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 25 верасня.
  • Кантакт: айцец Раман Шульц ОР, тэл.: +375 (29) 291 92 11; e-mail: schulzop@gmail.com
  • Адрас: катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4, г. Магілёў.
Абноўлена 09.09.2022 11:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа