У чацвер 21 ліпеня прыпадае 11-я гадавіна з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка, першага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
З гэтай нагоды яго наступнік на Мітрапалітальнай катэдры арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы за спачылага іерарха.
Пачатак у 18.30.
На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы ТУТ>>>
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі запрашае ўсіх вернікаў архідыяцэзіі да супольнай малітвы за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка ў дзень чарговай гадавіны яго адыходу ў вечнасць.