16 лістапада, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі наведае парафію ў Беразіно, дзе будуецца адзіны ў архідыяцэзіі касцёл пад тытулам Маці Божай Міласэрнасці.
У мястэчку, якое знаходзіцца на палове дароге з Мінска да Магілёва, іерарх узначаліць цэлебрацыю адпустовай святой Імшы з нагоды парафіяльнай урачыстасці ў часовай капліцы па адрасе: вул. Піянерская, 25.
Пачатак а 18-й гадзіне.
Пробашч парафіі ў Беразіно ксёндз Андрэй Фёдараў ад імя вернікаў мясцовай каталіцкай супольнасці шчыра запрашае ўсіх ахвотных на супольную малітву з арцыпастырам.