Салезіяне ксяндза Боско з вялікай радасцю і гонарам запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у святкаванні 100-годдзя прысутнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боско мае ўнікальную магчымасць у 2021 годзе адзначыць юбілей 100-годдзя прысутнасці салезіянаў на Беларусі.
Сёння салезіянскія структуры ў Беларусі дзейнічаюць у межах Рэгіянальнай каталіцкай місіі святога Францішка Сальскага, якая знаходзіцца на той тэрыторыі, дзе салезіянская харызма дзякуючы ахвярнай і адданай службе сабратоў салезіянаў была ўвесь час жывая і дзейсная на працягу апошніх 100 гадоў.
Урачыстае святкаванне 100-гадовага юбілею распачнецца ў суботу 16 кастрычніка гістарычным сімпозіумам на тэму 100-гадовага служэння салезіянскага таварыства на Беларусі і працягнецца святой Імшой.
- Урачыстая святая Імша адзбудзецца ў 18.30 у мiнскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
- У нядзелю 17 кастрычніка адбудзецца працяг святкавання на мясцовым узроўні ў кожным месцы прысутнасці салезіянскага таварыства.
Падрабязнасці на партале салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі sdb.by