Сёлета 25-гадовы юбілей манаскага жыцця адзначаюць Рэгіянальны настаяцель салезіянаў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB і дырэктар салезіянскай супольнасці ў Мінску ксёндз Аляксандр Мятліцкі SDB.
Салезіяне Беларусі запрашаюць ўсіх вернікаў і моладзь, духоўных сыноў і дачок ксяндза Боско і ўсіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстай святой Імшы падзякі за 25 гадоў манаскага жыцця двух сабратоў.
Урачыстая Эўхарыстыя з абрадам аднаўлення манаскіх абяцанняў адбудзецца ў нядзелю 29 жніўня ў парафіі святога Яна Хрысіцеля ў Мінску.
Пачатак у 12.00.
Цэлебрацыю ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які быў фарматарам для абодвух юбіляраў на пачатку фармацыйнага працэсу.