Пошук

25.06.2021 08:10   Grodnensis.by

У суботу 26 чэрвеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбудзецца святая Імша аб вечным жыцці для спачылага ксяндза прэлата Юзафа Трубовіча ў першую гадавіну яго смерці.

Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa душпастыра, які прычыніўся да адраджэння веры на нашых землях.

Юзаф Трубовіч нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі 6 студзеня 1926 г.

Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбінскага 30 верасня 1956 г. Пасля пасвячэння 20 гадоў нёс служэнне ў Латвіі, а потым прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францішканскім касцёле.

У 1988–1992 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, а ў наступныя сем гадоў — пробашчам катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

З 1999 г. з’яўляўся рэзідэнтам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

У момант смерці ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, які адышоў у вечнасць на 95-м годзе жыцця, быў найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі.

Абноўлена 25.06.2021 08:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.