Пошук

23.06.2021 13:07   Svjazep.org

У грэка-каталіцкай парафіі святога Праведнага Язэпа ў Мінску 19–25 чэрвеня штогод традыцыйна моляцца аб вечным жыцці для Васіля Быкава.

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці і адышоў у вечнасць у Мінску 22 чэрвеня 2003 года.

У апошні перыяд жыцця народны пісьменнік быў духоўна звязаны з грэка-каталіцкай парафіяй святога Праведнага Язэпа.

Пахавальныя абрады пасля яго смерці правёў айцец Андрэй Абламейка з удзелам ксяндза Уладзіслава Завальнюка. Цела спачылага Васіля Быкава было пахавана 25 чэрвеня 2003 года на мінскіх Усходніх могілках паводле грэка-каталіцкага абраду.

Заўпакойная Літургія і Паніхіда аб вечным жыцці для святой памяці Васіля Быкава будзе служыцца ў гадавіну пахавання, у пятніцу 25 чэрвеня, у храме парафіі святога Праведнага Язэпа ў Мінску па адрасе:

вул. Арджанікідзэ, 6 (станцыя метро «Аўтазаводская»).

Пачатак у 18.30

Вечная памяць!

Абноўлена 23.06.2021 13:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа