Пошук

28.04.2021 13:38   Catholic.by

1 мая ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, якая з’яўляецца юбілейным касцёлам у Год святога Юзафа, адбудзецца цэлебрацыя адпустовай святой Імшы.

1 мая ў паўсюдным Касцёле адзначаецца ўспамін святога Юзафа, рамесніка. Згодна з дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 8 снежня 2020 г. аб атрыманні асаблівых адпустаў з нагоды Юбілейнага года ў гонар святога Юзафа, у гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст пры звычайных ўмовах (сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца), памаліўшыся таксама праз заступніцтва святога Юзафа.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае ў гэты суботні дзень усіх ахвотных на Эўхарыстыю ў гонар святога Юзафа, каб супольна перажыць юбілейную падзею рэгіёну.

Урачыстая святая Імша распачнецца у 11.00. З 10.00 будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

«Няхай святы Юзаф выпрошвае для нашай краіны, народа, Касцёла і ўсяго свету благаслаўленне Усемагутнага Бога», — адзначае ў запрашэнні біскуп Яшэўскі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця