Пошук

24.03.2021 13:08   Catholic.by

Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску запрашае на велікапосныя анлайн-рэкалекцыі, якія пройдуць у форме прамой трансляцыі з 25 па 27 сакавіка.

Духоўныя практыкаванні правядзе айцец Андрэй Буйніч з Ліды.

Пачатак рэкалекцыйных навук у 18.00.

Рэкалекцыі распачнуцца 25 сакавіка святочным набажэнствам а 18-й гадзіне, падчас якога са словам звернецца Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Далучыцца можа кожны ахвотны на канале YouTube. Для удзелу ў рэкалекцыях абавязковая рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна праз паведамленне, у якім неабходна падаць імя і прозвішча удзельніка на:

  • профіль Facebook Яўген Усошын
  • або ў Whatsapp ці Vіber на нумар +375 (29) 312 28 26

Зарэгістраваным удзельнікам будзе выслана спасылка на прамую трансляцыю.

Абноўлена 24.03.2021 22:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця