Пошук


17 лютага, у Папяльцовую сераду — першы дзень Вялікага посту, на нашым партале распачнуцца велікапосныя анлайн-рэкалекцыі «Праз цемру да святла». Разважанні падзелены на сем частак і будуць з’яўляцца па панядзелках.

Сёлетнія разважанні для анлайн-рэкалекцый на сайце Sacred Space («Прастора малітвы») падрыхтавала вядомая пісьменніца Маргарэт Сілф, якая піша аб ігнацыянскай духоўнасці.

«Мы ўсе пражылі цяжкі год і ўвайшлі ў новы, несучы з сабой надзеі і мары пра новы пачатак, але разам з тым застаецца шмат страхаў і праблем мінулага года, — адзначае Маргарэт Сілф. —

Час Вялікага посту дае нам пасланую нябёсамі магчымасць з малітвай паразважаць аб перажытым досведзе, аб цяжкасцях і магчымасцях, якія ён перад намі паставіў».

Кожная з частак рэкалекцый уключае практыкаванне для ўваходу ў малітву, раздзелы «Чытанне Божага слова», «Разважанне» і «Размова з Богам». У апошнім раздзеле прапануюцца пытанні, якія дапамагаюць глыбей зразумець змест і прыгледзецца да свайго жыцця.

Абноўлена 27.02.2021 12:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.