Пошук

05.02.2021 23:40   Catholic.by
Фота Антона Ростава

У нядзелю 7 лютага Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведае Магілёў, дзе памоліцца з мясцовымі вернікамі і сустрэнецца з духавенствам Магілёўскага рэгіёну.

Па запрашэнні Біскупскага вікарыя для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, арцыпастыр узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў старажытнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў інтэнцыі падзякі Богу за 75 гадоў жыцця і за вяртанне на радзіму.

Сустрэча іерарха з вернікамі Магілёўшчыны таксама стане выразам яго удзячнасці ім за малітоўную падтрымку ў цяжкі час выгнання.

Пачатак святой Імшы ў 11.00

Увечары ў парафіі святога Антонія адбудзецца сустрэча Ганаровага Мітрапаліта з духавенствам Магілёўскага рэгіёну на чале з біскупам Аляксандрам Яшэўскім.

Абноўлена 05.02.2021 23:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.