Пошук

10.08.2020 09:31   Catholic.by
Фота: Рlanetabelarus.by

16 жніўня ў Валкалаце (Докшыцкі дэканат) урачыста адзначаць 600-годдзе парафіі святога Яна Хрысціцеля і 150-годдзе парафіяльнай святыні.

Урачыстая святая Імша падзякі Богу з нагоды двух юбілеяў, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, распачнецца ў парафіяльным касцёле а 12-й гадзіне.

З гісторыі парафіі

Касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Валкалаце быў пабудаваны ў 1870 г. з каменя і цэглы ў стылі неабарока. Памеры касцёла наступныя: даўжыня — 40 м, шырыня — 20 м і вышыня — 20 м. Асвячаны 12 кастрычніка 1885 г. ксяндзом дэканам Нікадэмам Цудзынам.

Асаблівым можна лічыць той факт, што гэты касцёл ніколі не быў адабраны або зачынены, але дзейнічаў нават у гады атэістычнага савецкага рэжыму.

Пасля вайны душпастырамі парафіі былі кс. Станіслаў Гурскі, кс. Казімір Данковіч. Вялікі ўнёсак у справу адраджэння парафіяльнага жыцця пасля дзесяцігоддзяў пераследу веры зрабілі браты капуцыны.

Пробашч парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце ксёндз Алег Півавар шчыра запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у святкаванні.

Абноўлена 11.08.2020 19:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа