Пошук

24.03.2020 15:38   Catholic.by

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка ў адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбудзецца прысвячэнне нашай краіны і яе народа Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.

У магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 11.00 распачнецца цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы, якую ўзначаліць Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Адразу пасля Эўхарыстыі адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя, малітва «Ойча наш» у інтэнцыі выбаўлення свету ад каранавірусу, а таксама Акт Прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Набажэнствы пройдуць таксама ў іншых касцёлах Магілёва і Магілёўшчыны, перадусім у Бялынічах — месцы, дзе калісьці знаходзіўся славуты марыйны санктуарый з цудадзейным абразом Маці Божай Бялыніцкай, каранаваным у XVIII стагоддзі папскімі каронамі.

Абноўлена 24.03.2020 15:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.