Пошук

17.03.2020 11:53   Catholic.by
Фота: traveling.by

Малітва «24 гадзіны для Пана» пройдзе 20–21 сакавіка ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.

Набажэнства распачнецца ў пятніцу 20 сакавіка а 9-й гадзіне, а завершыцца святой Імшой 21 сакавіка а 9-й гадзіне.

Цэлебрацыю ўзначаліць біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

На працягу 24-х гадзін у капліцы Маці Божай Бялыніцкай у магілёўскай катэдры будзе праходзіць адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У ёй возьмуць удзел вернікі Магілёўскага рэгіёна, сем’і, прадстаўнікі касцёльных рухаў, духавенства і манаскіх супольнасцяў. Таксама будзе магчымасць паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння, прыступіўшы да споведзі.

Адказны за правядзенне малітвы ксёндз Валерый Даўгуль.

Абноўлена 18.03.2020 09:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.