Пошук

12.03.2020 14:56   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Падчас Вялікага посту ў парафіях праводзяцца спецыяльныя духоўныя практыкаванні для вернікаў — рэкалекцыі. Падаем расклад рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска.

Парафія Найсвяцейшага Імя Марыі (архікатэдра)

26–28 сакавіка

Пачатак — 26 сакавіка, чацвер, 18.30

Імшы з рэкалекцыйнай навукай:

  • па буднях: 8.00, 12.00, 18.30
  • у нядзелю: 10.00, 11.30, 13.00, 18.30

Рэкалекцыі праводзіць кс. Станіслаў Вашкевіч SAC

Парафія касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы

22–24 сакавіка

Імшы з рэкалекцыйнай навукай:

  • у нядзелю: 9.00, 11.00, 12.30, 19.00
  • па буднях: 8.00, 18.30

Рэкалекцыі праводзіць кс. Віталій Драздоўскі

Парафія святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл)

  • Першы этап рэкалекцый: 13–15 сакавіка

Імшы з рэкалекцыйнай навукай паводле раскладу ТУТ>>>

Рэкалекцыі праводзіць кс. Пётр Бялевіч ОМІ.

  • Другі этап рэкалекцый: 27–29 сакавіка

Парафія святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)

20–22 сакавіка

І дзень

20 сакавіка, пятніца

  • 18.00 — крыжовы шлях для ўсіх вернікаў
  • 19.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў
  • 20.00 — крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі

ІІ дзень

21 сакавіка, субота

  • 8.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў
  • 12.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для парафіяльных груп: Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Дапамога душам чыстцовым, Маці Божай Апякункі добрай смерці, Маці ў малітве, а таксама для ўсіх жанчын
  • 16.00 — Крыжовы шлях з рэкалекцыйнай навукай для дзяцей
  • 17.00 — сустрэча і рэкалекцыйная навука для мужчын
  • 18.00 — пакутнае набажэнства для ўсіх вернікаў
  • 19.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў
  • 20.30 — выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі і для ўсіх вернікаў (малітоўныя разважанні — айцец рэкалекцыяніст, спеў — моладзь)

ІІІ дзень

22 сакавіка, нядзеля

  • 8.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў
  • 10.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў
  • 11.30 — Песні жальбы з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 12.00 – св. Імша (сума) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў
  • 18.15 — Нешпары
  • 19.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. Заканчэнне рэкалекцый

Рэкалекцыі праводзіць айцец Пётр Карнялюк, францішканін

Парафія Святога Духа (Чыжоўка)

27–29 сакавіка

27 сакавіка, пятніца

  • 18.30 — Крыжовы шлях, споведзь
  • 19.00 — св. Імша з навукай

28 сакавіка, субота

  • 10.00 — Пакутнае набажэнства, споведзь
  • 11.00 — св. Імша з навукай

29 сакавіка, нядзеля

  • 9.00 — споведзь
  • 9.30 — св. Імша з навукай
  • 10.30 — Песні жальбы, споведзь
  • 11.00 — св. Імша з навукай

Рэкалекцыі праводзіць ксёндз канонік Юрый Санько

Парафія святога Яна Хрысціцеля і святога Максімільяна Марыі Кольбэ

20–22 сакавіка

Рэкалекцыі і малітва «24 гадзіны для Пана»

20 сакавіка, пятніца

  • 7.00 — святая Імша (навука для дарослых)
  • 10.30 — Крыжовы шлях, святая Імша (навука для дарослых)
  • 19.00 — Крыжовы шлях (навука для дарослых, транслюецца анлайн)
  • 20.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя
  • 20.30–22.00 — сем’і
  • 22.00–23.00 — скаўты
  • 23.00–1.00 — старэйшая моладзь
  • асабістая малітва ў цішыні

21 сакавіка, субота

  • 1.00–2.00 — «Маці ў малітве»
  • 2.00–3.00 — Брацтва святога Арханёла Міхала
  • 3.00–7.45 — асабістая малітва ў цішыні
  • 8.00 — святая Імша (навука для дарослых)
  • 9.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец
  • 10.30 — навука для дзяцей, адарацыя
  • 12.00 — святая Імша (навука для дарослых)
  • 13.00–14.00 — асабістая малітва ў цішыні
  • 14.00–15.00 — чуванне моладзі (6–8 клас)
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 16.00 — Ружанец
  • 17.30 — навука для моладзі
  • 19.00 — святая Імша (навука для дарослых, транслюецца анлайн)

22 сакавіка, нядзеля

  • 9.00 — святая Імша (навука для дарослых)
  • 10.30 — святая Імша (навука для дзяцей)
  • 12.00 — святая Імша (навука для дарослых, транслюецца анлайн)
  • 13.30 — святая Імша (навука для дзяцей)
  • 18.00 — святая Імша (навука для дарослых)

Рэкалекцыі праводзіць ксёндз Юрый Пракапюк

Абноўлена 16.03.2020 16:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.