Пошук

02.03.2020 13:53   Catholic.by
Капліца святога Казіміра ў віленскай катэдры. Фота: poznajwilno.pl

З 3 па 8 сакавіка ў Вільні пройдуць урачыстасці ў гонар Апекуна Літвы і моладзі святога Казіміра — Казюкі.

У межах сёлетніх урачыстасцяў у віленскай катэдральнай базыліцы святога Станіслава і святога Уладзіслава, дзе з пашанаю захоўваюцца рэліквіі святога Казіміра, будзе цэлебравацца святая Імша на беларускай мове.

Эўхарыстыю пры рэліквіях святога, чый кароткі зямны шлях завяршыўся 4 сакавіка 1484 года ў Гродне, будзе цэлебраваць пробашч віленскай парафіі святога Барталамея на Зарэччы брат Арыюш Пётр Малыска OFMCap, адказны за душпастырства беларусаў у Вільні.

Святая Імша на беларускай мове ў віленскай катэдры адбудзецца ў суботу 7 сакавіка ў 11.15.

Акрамя набажэнстваў, у гэты час у Вільні будзе праходзіць славуты кірмаш, на якім можна набыць традыцыйныя для Віленскага краю вербы і іншыя вырабы майстроў народных рамёстваў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця