Пошук

03.01.2020 09:10   Catholic.by
Фота Міколы Новікава

3 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дзякуе Богу за 74 гады жыцця.

З гэтай нагоды ў суботу, 4 студзеня, канонікі Мінска-Магілёўскага катэдральнага капітулу збяруцца на святую Імшу.

Цэлебрацыя, якую ўзначаліць сам арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, распачнецца ў 18.30 у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).

Арцыпастыр запрашае духавенства і вернікаў далучыцца да супольнай малітвы.

Абноўлена 03.01.2020 09:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа