У Першую нядзелю Адвэнту 1 снежня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Рычэню, што ў Ніжнесілезскім ваяводстве Польшчы, адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага кардынала Казіміра Свёнтка з просьбаю аб вечным жыцці для яго.
У гэтай польскай святыні з пашанаю захоўваецца партрэт беларускага іеараха, намаляваны мастаком Тамашом Вайноўскім і благаслаўлёны пяць гадоў таму.
Яго замовіла мясцовая верніца Марта Дамброўская, у дзявоцтве Кубіцкая, у знак падзякі за ўратаванне ў дарожна-транспартным здарэнні.
У Рычэню да сённяшняга дня жывуць людзі з ужо зніклай вёскі Шылаўшчыны з ваколіц Пружанаў, якія да вайны належалі да парафіі, дзе ксёндз Казімір Свёнтэк быў вікарыем.
Пачатак святой Імшы — 10.30