Салезіяне Дона Боско запрашаюць каманды да ўдзелу ў штогадовым турніры па мікра-футболе на кубак Дона Боско, які пройдзе ў Мінску з 5 снежня па 16 студзеня 2020 года.
Сёлета турнір будзе праводзіцца ўжо ў дзявяты раз. Спаборніцтвы пройдуць у мінскім араторыі па адрасе: вул. Пляханава, 28/1. Гульні адбываюцца па вечарах у будні.
- Колькасць каманд абмежаваная — 16 (гульня 4 на 4).
- Максімальная колькасць гульцоў у камандзе — 7.
- Узрост гульцоў — ад 16 гадоў і вышэй.
- Кошт удзелу ў турніры — 100 BYN з каманды.
Заяўку, запоўненую паводле формы ТУТ>>>, неабходна даслаць на е-mail: football@sdb.by.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 567 85 64 — Раман.