Пошук

12.09.2019 11:06   Catholic.by

12 верасня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адзначаецца ўрачыстасць тытулу касцёла, за ўдзел у якой можна атрымаць адпуст.

Цэлебрацыю цэнтральнай адпустовай святой Імшы ў галоўнай святыні архідыяцэзіі ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пачатак у 18.30

Свята Найсвяцейшага Імя Марыі, якое адзначаецца 12 верасня, было ўстаноўлена ў памяць пра перамогу хрысціянскага войска над туркамі ў бітве пад Венай у 1683 годзе, што спыніла экспансію іслама ў Еўропе.

Абноўлена 12.09.2019 13:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа