5 кастрычніка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве пройдзе чарговы, ужо Трэці ружанцовы кангрэс, які арганізуюць айцы дамінікане.
Мэта кангрэса — паглыбленне духоўнага і інтэлектуальнага развіцця асобаў, якія моляцца на ружанцы. Арганізатары запрашаюць узяць у ім удзел перадусім удзельнікаў ружанцовых колаў.
Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам, словы якога ўзятыя з «Трактата аб сапраўдным пабожным ушанаванні Дзевы Марыі» святога Людвіка-Марыі Грыньён дэ Манфора:
«Маліцеся, „калі маеце час, увесь Ружанец штодзённа — і ў гадзіну сваёй смерці вы будзеце благаслаўляць той дзень і тую хвіліну, калі мне паверылі“»
(пар. «Трактат», 254).
Праграма Трэцяга ружанцовага кангрэсу
- 9.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 10.20 — адкрыццё кангрэса;
- 10.30 – 11.10 — даклад а. Браніслава Дашкевіча ОР «Паўната малітвы» (а. Яцэк Варанецкі ОР);
- 11.15 – 11.55 — даклад с. Юліі Бугай OP «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да Божых запаведзяў»;
- Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
- 12.15 – 13.00 — Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамантам;
- 13.00 – 13.50 — абед;
- 14.00 – 14.40 — даклад а. Марыюша Возняка OP «Трактат аб сапраўдным пабожным ушанаваніі Найсвяцейшай Дзевы» (св. Людвік-Марыя Грыньён дэ Манфор);
- 14.45 – 15.10 — даклад а. Марка Урбаноўскага OP «Змест Евангелля ў мастацкіх творах бл. Фра Джаванні Анджэліка — дапамога ў медытацыі на ружанцы»;
- Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
- 15.30 – 15.55 — перапынак;
- 16.00 – 16.40 — сведчанні аб пладах ружанцовай малітвы і папярэдніх кангрэсаў;
- 16.40 — падрыхтоўка да Літургіі;
- 17.00 — Эўхарыстыя.
Паведаміць пра ўдзел у кангрэсе неабходна да 24 верасня; рэгістрацыя абавязковая.
Для рэгістрацыі дастаткова патэлефанаваць або даслаць SMS-паведамленне з інфармацыяй: імя, прозвішча, горад, назва парафіі, колькасць удзельнікаў. Арганізатары таксама просяць абавязкова іх інфармаваць у выпадку змен і немагчымасці прыехаць. Для зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса рыхтуецца шмат падарункаў.
Кантакты:
а. Раман
+375 (29) 291 92 11
+48 664 570 570
e-mail: schulzop@gmail.com
а. Павел
+375 (29) 920 20 07
+375 (22) 241 29 39
Адрас для карэспандэнцыі:
а. Раман Шульц OP
вул. Якубоўскага, 39/18
г. Магілёў, 212026