Пошук

05.08.2026 22:36   Паводле: lomza.kapucyni.eu / Catholic.by

Супольнасць Варшаўскай правінцыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў са смуткам паведамляе, што 5 жніўня ва ўзросце 88 гадоў адышоў у вечнасць брат Ян Банькоўскі OFMCap, вядомы перш за ўсё як святар і скаўт, які зрабіў значны ўнёсак у адраджэнне скаўцкага руху ў Беларусі, дзе ён больш за 20 гадоў нёс служэнне ў парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міжэрычах (Гродзенская дыяцэзія, Слонімскі дэканат). 

Пахаванне спачылага адбудзецца ў аўторак, 11 жніўня, у парафіяльным касцёле Маці Божай Балеснай ў Ломжы (Польшча).

Адрас: вул. Кшывэ Коло, 3.

Праграма пахавання (польскі час)

  • 10.30 ружанец;
  • 11.00 — пахавальная святая Імша.

Вечны адпачынак дай яму, Пане...

Абноўлена 06.08.2026 00:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа