Пошук

07.12.2018 08:02   Паводле: gcshelp.org
Скрыншот мультфільма «Зорка, якая вядзе»

Мультфільмы пра чаканне Божага Нараджэння — гэта штосьці казачнае, прыгожае і цікавае, тое, што абавязкова прыцягне ўвагу вашых дзяцей. Мы знайшлі 6 мульцікаў пра сутнасць Божага Нараджэння.

1. Песня анёла

Маленькі хлопчык хоча даведацца, якім было першае Божае Нараджэнне.

Цацачны анёл на верхавіне каляднай ёлкі нечакана ажывае! Праз некалькі імгненняў герой апынаецца ў Бэтлееме і становіцца сведкам самай важнай гісторыі ў свеце — гісторыі нараджэння Хрыста!

2. Зорка, якая вядзе

Светлая анімацыйная казка, якая брала натхненне са старонак пра гісторыю Божага Нараджэння, распавядае пра маладога осліка Бо, авечку Рут і іх незвычайных сяброў-жывёл, якія накіроўваюцца ў падарожжа следам за Бэтлеемскай зоркай.

3. Чырвоныя чаравікі на Божае Нараджэнне

На носе Божае Нараджэнне. Жыхары Фрыдэнсдорфа рыхтуюцца да свята, у тым ліку і маленькая капрыза Адэлаіда з бацькам. І толькі шавец Ганс не чакае свята. Для яго Каляды — гэта жабрацтва, ён не разумее таго, што людзі дораць адно аднаму падарункі, рыхтуюць калядную вячэру.

Ганс паводзіць сябе непрыгожа з акружаючымі. Ноччу, калі Ганс спаў, яго наведаў анёл і сказаў, што дасць яму асаблівы падарунак.

4. «Каляды Эрмі»

Эрмі і яго сябры рыхтуюцца адзначаць Каляды. Яны ўпрыгожваюць ёлку, рыхтуюць падарункі і розыгрышы. Сябры вырашаюць перавыхаваць нахабных прусакоў, каб тыя не сапсавалі вясёлае свята.

5. Самы лепшы падарунак

Веміксвіль рыхтуецца да Дня Майстра, да свята Калядаў. Кожны заняты сваёй справай. Ганс выпякае шакаладна-вішнёвы торт з труфелямі. Віялета робіць апошнія штрыхі да святочнага букета. Люсія рыхтуе святочны канцэрт.

І толькі Панчынела засмучаны, у яго няма нічога, што магло б параўнацца з неверагоднымі падарункамі яго сяброў.

6. Калядны скарб Міхея

Беднага ганчара прымушаюць плаціць даніну Рыму, але плаціць яму няма чым. Калі ў чарговы раз сотнік прыязджае за грашыма, ён і іншыя рымляне збіраюцца яго правучыць. Аднак калі яны пачынаюць збіваць старога, за яго заступаецца яшчэ зусім юны сын Міхей.

Абноўлена 18.12.2018 14:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця