Пустыня звычайна ўспрымаецца як ціхае месца, якое знаходзіцца далёка і ад гарадской мітусні, і ад шуму акіяна. Паспрабуем успрыняць пачатак сённяшняй малітвы як уваход ва ўнутраную пустыню.
«Дух вывеў Яго ў пустыню» (Лк 4, 1-13)
Супакой
Пустыня звычайна ўспрымаецца як ціхае месца, якое знаходзіцца далёка і ад гарадской мітусні, і ад шуму акіяна. Паспрабуем успрыняць пачатак сённяшняй малітвы як уваход ва ўнутраную пустыню. Знойдзем ціхае месца ў саміх сабе, дзе б мы маглі сустрэцца з Богам. Пачнём засяроджана рухацца ўглыб, дазваляючы знешняму свету мітусіцца далей.
Калі апынемся ў сваёй унутранай прасторы, звернем увагу на рытм уласнага дыхання. Не спрабуй змяніць яго! Павольна ўдыхай і выдыхай... Адпачні гэтак на працягу некалькіх хвілін, рыхтуючыся пачуць чытанне з Евангелля паводле святога Лукі.
Чытанне Евангелля паводле Лукі 4, 1-13
Езус, напoўнены Духaм Святым, вярнуўся з Ярдaну, i Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе на працягу сарака дзён д’ябал выпрабоўваў Яго. I нiчoгa не еў у тыя днi, a кaлі яны скoнчыліся, згаладаўся. I скaзaў Яму д’ябaл: Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм. I aдкaзaў яму Езус: Нaпiсaнa: не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек.
Тады д’ябал павёў Яго і пaкaзaў у імгненне ўсе валадарствы свету. І скaзaў Яму: Я дaм Тaбе ўсю гэтую ўлaду i славу iх, бo яна мне перададзена, i кaму хaчу, даю яе. Кaлі Ты пaклoнiшся мне, усё будзе Твaё. У адказ Езус скaзaў яму: Нaпiсaнa: Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць.
Тады зaвёў Ягo ў Ерузaлем i пaстaвiў нaверсе святынi, i скaзaў Яму: Кaлі Ты Сын Бoжы, кiнься aдгэтуль унiз. Бo нaпiсaнa: Анёлaм свaiм зaгaдaе наконт Цябе, кaб ахоўвалі Цябе, — i: яны нa рукaх пaнясуць Цябе, кaб Ты часам не спатыкнуўся aб кaмень сваёй нaгою.
Езус скaзaў яму ў адказ: Скaзaнa: не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго. I скoнчыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябaл aдступіў aд Ягo дa пары.
Разважанне
Езус толькі што ахрышчаны ў Ярдане. Дух Божы сышоў на Яго, і Бог Айцец уголас назваў Езуса сваім Сынам. Што мог адчуваць Езус, калі пакідаў бераг ракі Ярдан?
Далей евангеліст кажа, што Дух вядзе Езуса ў пустыню. Магчыма, Езусу патрэбны час, каб паразважаць аб наступствах усяго, што адбылося. Ці можаш прыгадаць час, калі табе неабходна было пабыць сам-насам, каб больш дакладна адчуваць усё, што адбываецца навокал?
Езус прагне прысвяціць сваё жыццё людзям і дапамагчы ім пазнаць Бога, якога Ён называе Айцом. Аднак Ён распазнае, што ёсць як дрэнныя спосабы зрабіць гэта, так і добрыя. Магчыма, спакуса для Езуса крыецца ў тым, каб прыняць кароткі шлях або выбраць лягчэйшы. Якое зло ты бачыш у спакуслівых прапановах д’ябла?
Езус адхіляе ідэю задавальнення выключна матэрыяльных патрэбаў людзей. Ён разумее: усё, што адбываецца, — гэта план Божы, і Ён не збіраецца спадзявацца на ўражанне ад дэманстрацыі Божай сілы. Як бы ты акрэсліў шлях, які вырашае выбраць Езус для выканання сваёй місіі?
Размова з Богам
На момант уявім сабе, што сядзім побач з Езусам у Яго першую ноч у пустыні. Магчыма, каля цёплага вогнішча познім вечарам. Што б мы хацелі сказаць Яму ў гэты час, калі Ён рыхтуецца разважаць над тым, як лепш распаўсюджваць Божае слова?
Не пакідаючы гэтага месца, паспрабуем растлумачыць Езусу, у якім напрамку рухаецца наша ўласнае жыццё. Падзяліся з Ім сваімі пачуццямі адносна ўсяго, што з табой цяпер адбываецца.
Праз спакусу Езус прыходзіць да распазнавання некаторых няправільных крокаў, якія Ён мог бы зрабіць. Ці бывае так, што часам ты ідзеш у памылковым накірунку? Ці хочаш расказаць Езусу пра свае правалы?
У канцы сённяшняй евангельскай гісторыі мы бачым, што Езус ясна разумее, як Ён будзе выконваць сваё прызначэнне і якім чынам будзе абвяшчаць Божае Валадарства. Калі Ён збіраецца пакінуць пустыню і вярнуцца ў гарады і вёскі Галілеі, ці адчуваем мы прагненне пайсці з Ім ці пажадаць Яму добрай дарогі? А можа, на ўбачанае падчас малітвы мы хочам адказаць якім-небудзь іншым спосабам?
***
Велікапосныя рэкалекцыі падрыхтаваныя айцом езуітам Полам Нікалсанам SI і адаптаваныя для шматмоўнага сайта «Прастора малітвы». Праслухаць рэкалекцыі можна таксама на «Радыё Марыя» ў суботу і нядзелю ў 20.30.