Пошук

06.12.2017 13:00   Паводле: lazarev.org, allbible.info / Пераклад і адаптацыя: Марына Валасар / Catholic.by

Біблія. Гэтая Кніга натхняе, паказвае шлях надзеі, вучыць верыць, любіць, прабачаць. Яна заключае ў сабе сапраўдныя скарбы таемнай Божай прысутнасці. Пра значэнне Кнігі кніг у выказваннях палітыкаў, навукоўцаў і дзеячаў мастацтва.

 

Вісарыён Бялінскі (рускі літаратурны крытык):

«Ёсць кніга, у якой усё сказана, усё вырашана, пасля якой ні ў чым няма сумніву, кніга бессмяротная. Святая, кніга вечнай ісціны, вечнага жыцця — Евангелле. Увесь прагрэс чалавецтва, усе поспехі ў навуках, у філасофіі заключаюцца толькі ў вялікім пранікненні ў таемную глыбіню гэтай боскай кнігі… асновы Евангелля — адкрыццё ісціны праз пасрэдніцтва любові і Ласкі».


Аўраам Лінкальн (16-ты прэзідэнт ЗША):

«Я перакананы, што Біблія з’яўляецца найлепшым падарункам, якім Бог калі-небудзь надзяліў чалавека. Усё найлепшае ад Збаўцы свету перадаецца нам праз гэтую кнігу».


Джордж Вашынгтан (1-ы прэзідэнт ЗША):

«Немагчыма правільна кіраваць светам без Бога і Бібліі».


Ісак Ньютан (англійскі фізік, матэматык, астраном):

«Біблія ўтрымлівае ў сабе больш прыкладаў дакладнасці, чым уся свецкая гісторыя».


Іаган Вольфганг фон Гётэ (нямецкі паэт, дзяржаўны дзеяч, мысляр і прыродазнавец):

«Няхай развіваецца навуковая культура, няхай мае поспех натуральная навука ўглыбіню і ўшырыню, няхай розум чалавека развіваецца колькі заўгодна, але культурнага і маральнага ўзроўню хрысціянства, якое ззяе ў Евангеллях, яны не перавысяць».

Імануіл Кант (філосаф):

«Існаванне Бібліі як кнігі — найвялікшая карысць, якую калі-небудзь перажывала чалавецтва.  Усялякая спроба прынізіць Біблію з’яўляецца злачынствам супраць чалавецтва».


Горас Грылей (амерыканскі журналіст, палітычны дзеяч):

«Немагчыма разумова і сацыяльна зняволіць народ, які чытае Біблію. Біблейскія прынцыпы ляжаць у аснове чалавечай свабоды».


Галілеа Галілей (італьянскі фізік, механік, астраном, філосаф, матэматык):

«Святое Пісанне ніколі не можа падманваць або памыляцца; выслоўі яго абсалютныя і няўхільныя».


Аляксандр Пушкін (рускі паэт, драматург і празаік):

«Я думаю, што мы ніколі не зможам даць народу чагосьці лепей за Пісанне… У ім знаходзіцца ўсё чалавечае жыццё. Рэлігія стварыла мастацтва і літаратуру, усё вялікае са старажытных часоў! Без гэтага не было б ні філасофіі, ні паэзіі, ні маральнасці. Англічане маюць рацыю, калі даюць Біблію дзецям… Мае дзеці будуць чытаць разам са мной Біблію ў арыгінале… Біблія паўсюдная… Вось адзіная кніга ў свеце: у ёй ёсць усё».

Жан Жак Русо (французскі пісьменнік):

«Прызнаюся — веліч Святога Пісання напаўняе мяне здзіўленнем, а святасць Евангелля адбіваецца ў маім сэрцы. Наколькі ж нікчэмныя філасофскія сачыненні, нягледзячы на ўвесь іх бляск, у параўнанні са Святым Пісаннем! Ці можа нейкае іншае сачыненне за такі кароткі час настолькі ўзвысіцца, з’яўляючыся творам звычайнага чалавека? Ці магчыма, каб той, пра каго распавядаюць Святыя кнігі, быў не больш, чым просты чалавек? Няўжо ў іх мы чуем голас летуценніка ці славалюбівага сектанта? Якое хараство, якая чысціня ў Яго сутнасці! Колькі чароўнай дабрыні ў Яго вучэнні! Якая вышыня ў Яго правілах! Якая глыбіня мудрасці ў Яго прамовах! Якая прысутнасць Духа, якая пранікнёнасць і вернасць у Яго адказах! Якая перавага над сваімі спакусамі! Дзе знайсці чалавека, мудраца, які мог бы так дзейнічаць, пакутаваць і памерці, не выказаўшы слабасці і ганарыстасці? Так, калі Сакрат жыў і памёр як філосаф, то Езус Хрыстус жыў і памёр як Бог».

Абноўлена 07.12.2017 23:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця