Пошук

03.12.2017 12:35   Catholic.by

Ці ёсць нешта светлае ў прадчуванні Божага Нараджэння? Падобна радасці будучых бацькоў, якія кажуць усім, што іх дзіця хутка народзіцца. І колькі задавальнення прыносяць іх добрыя навіны! Дык ці можаш ты дазволіць свайму сэрцу ўзрушыцца ад прадказання радасці прыйсця Езуса?

Падрыхтоўка

У пачатку малітвы спыніся на некалькі хвілін, засяродзь сваю ўвагу на дыханні. Адчуй рытм кожнага подыху. Робячы ўдых, дазволь слову «любоў» прайці рэхам па целе, усведамляючы, што Бог такім чынам удыхае любоў у тваё існаванне. Выдыхаючы, адчуй рэха слова «дзякуй». Затрымай дыханне на некалькі кароткіх імгненняў, дай словам «любоў» і «дзякуй» запоўніць цябе і рэхам адбіцца ў розуме і сэрцы.

Божае Слова

Чытанне кнігі прарока Ісаі (Іс 52, 7-10)

Якія прыгожыя на гарах ногі пасланца,
які абвяшчае мір, які нясе радасць
і абвяшчае збаўленне,
які кажа Сіёну: Валадарыць Бог твой!
Голас вартаўнікоў тваіх:
яны ўзнялі голас,
усе разам усклікаюць,
бо ўласнымі вачыма бачаць,
што Пан вяртаецца на Сіён.
Трыумфуйце, усклікайце разам,
разваліны Ерузалема,
бо суцешыў Пан народ свой,
адкупіў Ерузалем.
Пан адкрыў святое плячо сваё
перад вачыма ўсіх народаў;
і ўбачаць усе межы зямлі
збаўленне Бога нашага

Разважанне

Глядзець наперад — гэта выдатная справа, напрыклад, калі мы чакаем нараджэння дзіцяці ў сям'і, пачынаем новую працу, рыхтуемся да шлюбу.

Мы марым, гаворым аб гэтым. Так прарокі мроілі і казалі аб прыходзе Месіі. Глядзець наперад было для іх вялікім задавальненнем. А зараз таксама і мы: глядзім у будучыню і марым аб духу Божага нараджэння ў нашых сем’ях,  імкнёмся далучыцца да супольнай малітвы ў нашых парафіях.

Народ Ізраэля ведаў, чаго ён чакаў: супакою, суцяшэння і збаўлення. А што ж мы? Мы таксама прагнем супакою і ведаем мноства людзей, якім патрэбна суцяшэнне сяброў, дар здароўя і цяпло веры. Нам патрэбна ўратаванне ад злога, і нараджэнне Езуса абяцае нам гэтае выратаванне.

Ці ведаем мы, што атрымаем такія падарункі? І так, і не. Так, бо Езус ніколі не перастае здзіўляць нас сваёй любоўю, дарамі аздараўлення і прабачэння. Але людзі могуць усё яшчэ заставацца з болем на свята Божага Нараджэння. Аднак і мы можам не толькі атрымліваць падарункі, але і несці іх. Ці зробім мы нешта добрае для іншых у гэты час? Ці зможам здзівіць іншых сваім цёплым словам ці добрай справай у калядны час? Так, мы здольныя прынесці радасць Езуса і радасць свята ў жыццё многіх людзей.  Мы можам дапамагчы наблізіць Божае Валадарства любові і справядлівасці і запэўніць, што наш Пан валадарыць.

Размова з Богам

Магчыма, штосьці ўзрушыла цябе падчас разважання. Гэта можа стаць выдатнай пачатковай кропкай. Заставайся са сваім пачуццём і зрабі яго асабістым. Але не варта забываць, што ў першую чаргу трэба імкнуцца адчуць у сабе прысутнасці Бога. Не спяшайся, бо спеху няма.  Звярні ўвагу на тое, якая надзея, ці якое жаданне рухаюць табой.

Ці ёсць нешта светлае ў прадчуванні Божага Нараджэння? Падобна радасці будучых бацькоў, якія кажуць усім, што іх дзіця хутка народзіцца. І колькі задавальнення прыносяць іх добрыя навіны! Дык ці можаш ты дазволіць свайму сэрцу ўзрушыцца ад прадказання радасці прыйсця Езуса?

Людзі чакаюць Пана як «вартаўнік світання». Мы не можам прыспешыць раніцу, але мы ведаем, што яна прыйдзе. Часам адзінае, што мы можам зрабіць, — чакаць. Гэта можа быць чаканне чагосьці добрага ці проста чаканне таго, каб нашае жыццё стала лепшым. У любым выпадку, нашае цярплівае чаканне можа прывесці нас да Бога.

***

Адвэнтавыя рэкалекцыі падрыхтаваны айцамі езуітамі для шматмоўнага сайта «Прастора малітвы»

Абноўлена 03.12.2017 16:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця