Пошук

30.11.2017 09:32   Catholic.by

Адвэнт дае нам магчымасць узяць своеасаблівы тайм-аўт у імклівым штодзённым руху, каб засяродзіцца на радасным чаканні Езуса, Эмануэля, імя якога азначае «Бог з намі». Сардэчна запрашаем прыняць удзел у нашых адвэнтавых рэкалецыях «Пасланцы радасці».

У наш свет Бог уваходзіць малым Дзіцяткам і тым самым нагадвае нам пра адзін з самых цудоўных скарбаў нашай веры — радасць. Перыяд чакання заахвочвае нас аддаліцца ад празмернай занятасці, запаволіць хаду і паразважаць, каб мы змаглі радасна ўвайсці ў таямніцу Божага Нараджэння — асаблівы час святкавання і весялосці для ўсіх хрысціянаў.

Кірунак нашай малітве нададуць роздумы над вядомымі момантамі хрысціянскай гісторыі. З усім народам Божым мы з надзеяй чакаем Хрыста, але нам асабліва блізкія постаці тых, каму першым адкрылася радасная вестка пра спаўненне Божага абяцання: Ісая, Захарыя, Альжбета, Маці Божая і пастухі.

Прарочыя словы Ісаі пра нараджэнне Езуса былі прадказаннем вялікай радасці і адкрылі людзям Божы план аб прыйсці Месіі. Анёл Пана, які з’явіўся Захарыі, таксама прыйшоў з радасным паведамленнем, што многія ўсцешацца нараджэнню Яна Хрысціцеля як таго, хто будзе рыхтаваць дарогу Пану. Ды і сам Ян Хрысціцель яшчэ ва ўлонні сваёй маці вельмі ўзрадаваўся, калі Марыя прыйшла да Альжбеты. Немагчыма абмінуць і гучнае пасланне радасці, якое пачулі пастухі ад анёлаў Божых.

Калі мы паспрабуем нанова перажыць гэтыя гісторыі, то на працягу падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння зможам зведаць, што значыць быць «пасланнікам радасці». Падчас разважанняў у нас будзе магчымасць даследаваць свае думкі і адчуванні на тэму радасці. Ці з радаснымі пачуццямі я чакаю надыходзячага свята Божага Нараджэння? А можа, маё жыццё зараз зацямняюць занятасць і прыгнечанасць? У дні Адвэнту запрашаем па-новаму адкрыць для сябе Хрыстовую радасць, якая распаўсюдзілася праз прарокаў і сведкаў Божага нараджэння.

Адвэнтавыя рэкалекцыі «Пасланнікі радасці» складаюцца з чатырох разважанняў, гэта значыць, па аднаму на кожны тыдзень. Самае галоўнае — вызначыцца, колькі часу ты зможаш прысвяціць асобнаму разважанню.

Вельмі добра было б прытрымлівацца аднолькавай працягласці малітвы на працягу ўсіх рэкалекцый. Тэкст аднаго разважання разлічаны на 15-20 хвілін, але, магчыма, у цябе з’явіцца жаданне прысвяціць больш часу на падрыхтоўку да малітвы, або, напрыклад, вярнуцца на працягу дня да ідэй і думак, якія ўзнікаюць пасля яе, і запісаць іх.

***

Адвэнтавыя рэкалекцыі падрыхтаваны айцамі езуітамі для шматмоўнага сайта «Прастора малітвы». Аўдыёверсію рэкалекцый можна паслухаць у сераду і суботу ў 19.30 у эфіры «Радыё Марыя» ў Беларусі.

Абноўлена 30.11.2017 10:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.