«Ты — Пётр скала, і на гэтай скале я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго» (Мц 16, 18), — з такімі словамі звярнуўся Езус да Сымона. Пётр стаў скалою, фундаментам супольнасць Хрыстовых вучняў.
На працягу гісторыі хрысціянства многія святыні будаваліся на скале ў літаральным значэнні гэтага слова. Прапануем пазнаёміцца з гэтымі храмамі, бо прыгажосць гэтых святынь, а таксама вера і талент іх будаўнікоў працягваюць уражваць.
1. Касцёл св. Бэса
Святыня размешчана ў гарах П’емонта (поўнач Італіі) на вышыні 2016 метраў над узроўнем мора. Храм пабудавалі ў XVI стагоддзі.
2. Абацтва св. Міхаіла
Гэта яшчэ адна велічная сакральная пабудова П’емонта. У мінулым гаспадарамі кляштара былі бэнэдыктынцы. Абацтва св. Міхаіла — гэта візітоўка П’емонта.
3. Ерэм (пячора пустэльніка) св. Калумбана
Легенда апавядае, што святы прыбыў у горную мясцовасць каля італьянскага горада Трэнта, каб знішчыць дракона, які жыў тут і забіваў дзяцей, якіх хрысцілі ў рэчцы непадалёку. Вядома, гэта толькі легенда. Пячора пустэльніка належала абацтву св. Калумбана Бардаліна. Манахі жылі тут, як правіла, падчас Вялікага посту.
4. Санктуарый Мадонна дэлла Карона
Гэтая святыня ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца ў правінцыі Верона (Італія). Да яе вядуць Святыя сходы — копія Скала Санкта, мармуровых сходаў, якімі Хрыстус ішоў на суд да Пілата.
5. Храм св. Пятра
Асвячэнне святыні адбылося ў 1198 годзе, аднак першы храм на гэтым месцы (Портавенэрэ, Італія) з’явіўся яшчэ ў V стагоддзі.
6. Санктуарый дэлла Верна
Гэтая святыня папулярная на вяршыні Ла Верна (вярхоўі Арно ў Італіі) сярод пілігрымаў, бо менавіта на гэтым месцы св. Францішак 14 верасня 1224 года атрымаў стыгматы.
7. Святыня св. Эмідзія
Гэта яшчэ адна святыня на скале, якая здзіўляе і захапляе. А да яе яшчэ адна дзіўная легенда. Святы Эмідзій загінуў мучаніцкай смерцю ў IV стагоддзі. Яму адсяклі галаву ў храме, размешчаным непадалёку. Паводле легенды, мучанік пасля таго, як памёр, узяў сваю галаву ў рукі і сам прыйшоў на месца, дзе хацеў быць пахаваным.
8. Санктуарый у Грэчча
Гэта адзін з чатырох санктуарыяў, заснаваных св. Францішкам. Месца для святыні выбіраў ён сам. Зямля, на якой пабудавалі святыню, належала мяцоваму вяльможу Джаванні Веліта. Менавіта ён падтрымаў ініцыятыву святога і ад таго часу Грэчча славіцца як месца, дзе ўпершыню пачалі ствараць батлейкі на Божае Нараджэнне і выставы.
9. Санктуарый Санта Марыя інфра Сакса і Тэмп’ета Валадзье
Гэтыя дзве святыні знаходзяцца пры ўваходзе ў пячоры Фразасі, сістэмы карставых пячор у цэнтры Італіі. Тэмп’ета (італ. «маленькі замак») — гэта пячора пустэльніка пры санктуарыі ў гонар Маці Божай. Святыня згадваецца ў дакументах 1029 года. Мармуровае васьмікутнае збудаванне Тэмп’ета было ўзведзена ў 1828 ў гонар папы Льва XII, які нарадзіўся ў мястэчку недалёка ад санктуарыя.
10. Пячора пустэльніка св. Мікалая
Гэта яшчэ адно святое месца, якое служыла для спаткання з Богам у маўчанні і засяроджанні.
11. Храм Санта Марыя ды Ідрыс
Гэтая старадаўняя святыня ў італьянскім горадзе Матэра была ўзведзена ў гонар Панны Марыі. У храме ўшаноўваецца абраз Багародзіцы Адзігітрыі (гр. «якая ўказвае шлях»).
12. Святыня Лас Лахас
Гэты неагатычны храм знаходзіцца ў Калумбіі. Узведзены ён быў на месцы аб’яўленняў Божай Маці. У 1754 годзе Марыя аб’явілася беднай жанчыне Марыі Муэсе ў пячоры, якую мясцовыя жыхары заўсёды абыходзілі. Цяпер сюды прыбываюць шматлікія пілігрымы, а святыня, да якой вядзе мост, уражвае сваёй прыгажосцю. Галоўны абраз сабора — нерукатворны абраз Марыі, які з’явіўся на камені пячоры пасля аб’яўленняў.
13. Пячора пустэльніка пад тытулам св. Гільды
Святыня знаходзіцца ў ваколіцах французскага мястэчка Бьезі. Прыродная пячора, у якой яна была ўзведзена, была прытулкам Гільда Прамудрага, гісторыка і святога. З часам гэтае месца стала пячорай пустэльніка.
14. Касцёл св. Барбары
Гэтая старажытная святыня знаходзіцца ў Гёрэме (Турцыя). Узведзена ў ХІ стагоддзі ў гонар мучанікаў.
15. Царква Панагія Парапарціяні
Храм знаходзіцца на грэчаскай выспе Міканас. Назва святыні ў перакладзе з грэчаскай азначае «Багародзіца бочных дзвярэй», бо ўваход у царкву магчымы праз бочную браму горада.