Пошук

24.10.2024 12:37   Паводле: Niedziela.pl / Catholic.by

24 кастрычніка Касцёл успамінае святога Антонія Марыю Клярэта, біскупа, які з’яўляецца апекуном хворых на анкалагічныя захворванні.

У 1827–1829 гадах Антоній Марыя Клярет зрабіў бліскучую прафесійную кар’еру ў тэкстыльнай прамысловасці Барселоны ў Іспанні, і гэтая праца паглынала яго ўсё больш і больш. Да таго ж, шчасліва гуляючы ў латарэю, ён здабыў нямала грошай.

Аднак яго партнёр, аслеплены некантраляваным жаданнем нажывы, стаў заўзятым азартным гульцом і прайграў сумесную маёмасць кампаніі. Гэта стала галоўнай прычынай таго, што ў 22-гадовым узросце Антоній пакінуў усё, што дагэтуль аддаляла яго ад Бога, і паступіў у духоўную семінарыю Вікскай дыяцэзіі.

У 1835 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Ва ўзросце 42-х гадоў ён заснаваў місійную законніцкую супольнасць, у якую першапачаткова ўваходзілі пяць маладых святароў, вядомых сёння як клярэтыны. Ён таксама заснаваў вялікае каталіцкае выдавецтва ў Іспаніі і напісаў або выдаў каля 200 кніг і брашур.

Праз яго заступніцтва можна маліцца аб аздараўленні ад раку.

Малітва

Святы Антоні Марыя Кларэт, ты ў сваім зямным жыцці заўсёды суцяшаў хворых і засмучаных сваёй любоўю і спачуваннем да іх. Цяпер, калі ты прабываеш у хвале нябеснай, што стала ўзнагародай за твае цноты, зірні з міласэрнасцю на … (імя хворага) і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі выпрасі для яго/яе ласку здароўя, а для нас — мацярынскую апеку Марыі ў зямным жыцці і Яе прысутнасць у хвіліну нашай смерці. Амэн.

Абноўлена 24.10.2024 12:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .