Пошук

04.06.2021 08:12   Паводле: jezuici.pl / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

У першую пятніцу чэрвеня прапануем пазнаёміцца з пяцю крокамі штодзённага рахунку сумлення паводле метаду святога Ігнацыя Лаёлы.

Юбілейны год у гонар 500-годдзя навяртання заснавальніка ордэна езуітаў ва ўсім свеце выклікаў новую зацікаўленасць ігнацыянскай духоўнасцю, якая перажыла выпрабаванне часам і прынесла вялікі духоўны плён у жыцці многіх пакаленняў вернікаў.

Адзін з важных пунктаў гэтай духоўнасці — штодзённы рахунак сумлення, які займае 15 хвілін.

Такі рахунак сумлення з’яўляецца штодзённай малітвай кожнага езуіта і не служыць непасрэдна для падрыхтоўкі да споведзі, хоць вельмі моцна ў гэтым дапамагае. Таму вопытныя духоўныя кіраўнікі раяць кожны вечар прысвячаць 15 хвілін разважанню над тым, што адбылося на працягу дня, які водгук выклікала ў душы, розуме і сэрцы, і дзе быў прысутны Бог ва ўсім тым, што нас цэлы дзень займала і чым мы жылі.

Для гэтай малітвы прапануецца ўвечары застацца на 15 хвілін у цішыні, адарвацца ад мітусні і зрабіць пяць простых крокаў.

Крок 1: Падзякаваць

Узгадаць усё добрае, што было на працягу дня, нават калі ён быў вельмі цяжкім. За што я магу падзякаваць Богу сёння?

Крок 2: Папрасіць святла

Пастарацца паглядзець на свой дзень вачыма добрага Бога, які жадае мне дапамагчы.

3. Паўтарыць свой дзень

Пастарацца прыгадаць усе моманты дня, які завяршаецца, і заўважыць, што мяне ўздымала ўгору, а што апускала ўніз.

4. Папрасіць прабачэння ў Бога

Шчыра прызнаць усё тое, што раніла мяне і іншых, і перапрасіць за гэта.

5. Паабяцаць зрабіць крок наперад з дапамогай Яго ласкі

Запытацца ў Езуса, што я магу зрабіць у жыцці лепш.

Гэтыя крокі могуць быць выкарыстаны і для рахунку сумлення ў межах падрыхтоўкі да споведзі.

Абноўлена 04.06.2021 14:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця