Пошук

17.05.2020 18:00   Бп. Юзаф Станеўскі / Catholic.by

Набліжаецца 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, і біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім блогу нагадвае пра тое, што казаў маладым хрысціянам гэты вялікі сябра моладзі.

Словы святога Яна Паўла ІІ

Дарагая моладзь, няхай вас захопіць святло Хрыста, і распаўсюджвайце гэтае святло, дзе б вы ні знаходзіліся.

«Святло асобы Езуса, — кажа Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, — асвятляе вочы нашага сэрца і вучыць нас глядзець на ўсё ў святле Яго праўды і Яго спачування ўсім (пар. ККК 2715). Калі ваша сяброўства з Хрыстом, ваша веданне Яго таямніцы і ваша адданасць Яму будуць шчырымі і глыбокімі, вы станеце «дзецьмі святла» і станеце «святлом свету». Менавіта таму я паўтараю вам словы Евангелля: «Няхай святло ваша так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах» (Мц 5, 16).

У гэты вечар Папа разам з усімі вамі, моладдзю з усіх кантынентаў, абвяшчае ўсяму свету веру, якая падтрымлівае жыццё Касцёла. Хрыстус — гэта святло народаў.

Ён памёр і ўваскрос, каб даць надзею на вечнае жыццё ўсім вандроўнікам праз стагоддзі. Праўда Евангелля не крыўдзіць нічога, што чалавечае.

Менавіта таму я кажу вам сёння ўвечары: няхай святло Хрыста асвятляе ваша жыццё. Не чакайце, пакуль вы станеце старэйшымі, каб ступіць на шлях святасці. Святасць заўсёды маладая, як і вечнасць Бога. Пакажыце ўсім прыгажосць адносін з Богам, які надае сэнс вашаму жыццю. У пошуку справядлівасці, абароне міру, у вашай братэрскай і салідарнай самаахвярнасці няхай ніхто не будзе лепш за вас!

З прамовы Папы Яна Паўла ІІ на 17-х Сусветных днях моладзі ў Таронта, 2002 г.

***

Мае дарагія маладыя сябры, мы з вамі на працягу тыдня ўзгадвалі, што святы Ян Павел ІІ казаў вашым аднагодкам — моладзі на парозе трэцяга тысячагоддзя.

Як бачым, яго словы не страцілі сваёй актуальнасці і сёння і, думаю, закранулі многіх з вас.

На заканчэнне дазвольце нагадаць вам яшчэ адну просьбу святога Яна Паўла ІІ, якую ён скіраваў да сваіх маладых землякоў у 1997 годзе ў Познані:

«Будзьце вернымі сведкамі Уваскрослага Хрыста, ніколі не адступайце перад перашкодамі, якія сустракаеце на шляху вашага жыцця.

Я разлічваю на вас! Я разлічваю на ваш юнацкі энтузіязм і адданасць Хрысту.

Я ведаў <…> моладзь і ніколі не быў у ёй расчараваны. Свет патрабуе вас. Касцёл патрабуе вас. Будучыня <…> залежыць ад вас. Будуйце і ўмацоўвайце цывілізацыю любові на <…> зямлі».

Абноўлена 17.05.2020 20:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.