Пошук

15.05.2020 17:28   Бп. Юзаф Станеўскі / Catholic.by
Фота: papaboys.org

Набліжаецца 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, і біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім блогу нагадвае пра тое, што казаў маладым хрысціянам гэты вялікі сябра моладзі.

Словы святога Яна Паўла ІІ

Дарагія сябры, калі вы навучыцеся адкрываць Езуса ў Эўхарыстыі, вы таксама зможаце адкрыць Яго ў сваіх братах і сёстрах, асабліва ў самых бедных. Эўхарыстыя, прынятая з любоўю і пашанай, становіцца школай свабоды і міласэрнасці, якая вядзе да рэалізацыі запаведзі любові.

Езус гаворыць з намі на цудоўнай мове самаахвярнай любові. Ці гэта простая мова? Не, вы гэта ведаеце!

Забыцца пра сябе няпроста; гэта прымушае нас адысці ад навязлівай і нарцысічнай любові, каб адкрыць чалавеку радасць кахання, якое з’яўляецца дарам.

Гэтая эўхарыстычная школа свабоды і міласэрнасці вучыць нас пераадольваць павярхоўныя эмоцыі і ўкараняцца ў тым, што сапраўднае і добрае; вызваляе чалавека ад закрытасці ў сабе і дазваляе адкрыцца для іншых; вучыць пераходу ад эмацыйнай любові да трывалай любові. Каханне — гэта не проста пачуццё; гэта акт волі, які заключаецца ў пастаянным выбары дабра іншых, забыўшыся пра ўласнае дабро: «Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх» (Ян 15,13).

З Паслання Папы Яна Паўла II моладзі ва ўсім свеце з нагоды 19-а Сусветнага дня моладзі.

Абноўлена 15.05.2020 17:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця