Пошук

14.05.2020 18:24   Бп. Юзаф Станеўскі / Catholic.by
Фота з адкрытых крыніц

Набліжаецца 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, і біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім блогу нагадвае пра тое, што казаў маладым хрысціянам гэты вялікі сябра моладзі.

Словы святога Яна Паўла ІІ

Дарагая моладзь, я запрашаю вас прыпадобніцца да тых «грэкаў», якія звярнуліся да Філіпа, прагнучы «ўбачыць Езуса» (гл. Ян 12, 20–21). У вашых пошуках няхай вамі кіруе не проста інтэлектуальная цікаўнасць, хоць і яна сама па сабе ўжо каштоўная, але няхай да іх вас пабуджае перадусім унутраная неабходнасць знайсці адказ на пытанне пра сэнс вашага жыцця.

Як багаты юнак з Евангелля, шукайце Езуса, каб задаць Яму пытанне: «Што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?» (пар. Мк 10, 17). Евангеліст Марк перадае, што Езус паглядзеў на яго з любоўю. Звярніце ўвагу таксама яшчэ на адзін эпізод, у якім Езус кажа Натанаэлю: «Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю», выклікаўшы з сэрца гэтага ізраэльцяніна, у якім не было падману, прыгожае вызнанне веры: «Раббі, Ты Сын Божы!» (пар. Ян 1, 47–49).

Той, хто набліжаецца да Езуса з сэрцам, свабодным ад прадузятасці, можа прыйсці да веры даволі лёгка, паколькі сам Езус сам першы глядзіць на яго з любоўю.

Самы ўзнёслы аспект годнасці чалавека заключаецца менавіта ў яго пакліканні да з’яднання з Богам праз гэты глыбокі абмен позіркамі, што перамяняе жыццё. Каб убачыць Езуса, неабходна перадусім дазволіць, каб Ён сам паглядзеў на нас!

Жаданне ўбачыць Бога жыве ў сэрцы кожнага мужчыны і кожнай жанчыны. Дарагая моладзь, для таго, каб у вас расло жаданне сузіраць Святло і магчымасць атрымліваць асалоду ад хараства Праўды, дазвольце Езусу зазірнуць у вашыя вочы. Ці мы ўсведамляем гэта, ці не, Бог стварыў нас, таму што Ён любіць нас і жадае нашай любові ў адказ. Гэта прычына непераадольнай тугі па Богу, якую чалавек носіць у сваім сэрцы: „Пане, я шукаю Тваё аблічча; не хавай ад мяне свайго твару“ (пар. Пс 27 (26), 8–9). Гэты твар — мы ведаем гэта — Бог адкрыў нам у Езусе Хрысце.

З Паслання Папы Яна Паўла II моладзі ва ўсім свеце з нагоды 19-а Сусветнага дня моладзі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа