Пошук

13.05.2020 17:28   Бп. Юзаф Станеўскі / Catholic.by
Фота: wya.net

Набліжаецца 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, і біскуп Юзаф Станеўскі ў сваім блогу нагадвае пра тое, што казаў маладым хрысціянам гэты вялікі сябра моладзі.

Словы святога Яна Паўла ІІ

Дарагая моладзь, вы жывеце ў такі час, калі ўзнікае шмат пытанняў і няўпэўненасці, але Хрыстус кліча вас і абуджае ў вас жаданне зрабіць са свайго жыцця штосьці вялікае і прыгожае, імкненне ісці за ідэалам, нязгоду на пасрэднасць, адвагу прысвяціць сябе дзейнасці з трывалай вытрымкай.

Каб адказаць на гэтае пакліканне, заўсёды старайцеся падтрымліваць цесную сувязь з Панам жыцця, верна трываючы ў Яго прысутнасці праз малітву, вывучэнне Святога Пісання, удзел у Эўхарыстыі і сакрамэнце паяднання.

Такім чынам вы будзеце будаваць і ўмацоўваць свайго «ўнутранага чалавека», як кажа апостал Павел.

Сардэчныя адносіны з Хрыстом — гэта таксама сакрэт жыцця, якое прыносіць плён, бо яно сканцэнтравана на самым галоўным для кожнага чалавека — на дыялогу з Тым, хто з’яўляецца нашым Стварыцелем і Збаўцам. Дзякуючы гэтаму вашае жыццё не будзе павярхоўным, але глыбока ўкаранёным у духоўных, маральных і чалавечых каштоўнасцях, якія складаюць трывалую аснову кожнай жывой істоты і ўсяго існавання.

Памятайце, што немагчыма быць хрысціянамі, адкідаючы Касцёл, заснаваны на Езусе Хрысце; што немагчыма называць сябе веруючымі, не выконваючы ўчынкаў веры; што немагчыма называць сябе духоўнымі людзьмі, не дазволіўшы Богу фармаваць сябе ў пакорнай і радаснай паслухмянасці Яго Духу і гатоўнасці прыняць Яго волю.

З прамовы Яна Паўла ІІ падчас сустрэчы з моладдзю ў Дамаску, 7 мая 2001 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.