30 верасня 1897 года ў французскім мястэчку Лізьё ў закрытым кляштары Босых Кармелітак адышла ў вечнасць маладая законніца Тэрэза ад Дзіцятка Езуса і Святога Аблічча.
Ператварыўшы ўсё сваё кароткае, але яскравае жыццё ў полымя любові ў сэрцы Касцёла, яна стала адной з найбольш шанаваных святых XX стагоддзя. Нікуды не выходзячы з кляўзуры свайго кляштара, яна ахоплівала малітваю місіянераў ва ўсім свеце, таму сёння лічыцца заступніца каталіцкіх місій. У 1997 годзе падчас сусветных дзён моладзі ў Парыжы Папа Ян Павел II абвясціў святую Тэрэзу з Лізьё доктарам Касцёла.
Пра яе жыцці мы можам даведацца з аўтабіяграфіі «Гісторыя адной душы».
У дакументальным фільме «Сакрэт Тэрэзы» яе светлая постаць прадстаўлена ў апавяданнях людзей, якія знайшлі праз заступніцтва святой з Лізьё свой шлях, сваё пакліканне і ўмацавалі веру ў Хрыста, якому Тэрэза прысвяціла сябе цалкам. Фільм, зняты кампаніяй Palio News srl, перакладзены на рускую мову і агучаны студыяй «Кана».