Ранiцай 20 кастрычнiка на Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і ў Ватыкане завяршылiся працы ў 13 лiнгвiстычных групах, прысвечаныя абмеркаванню трэцяй, найбольш пастырскай часткi «Instrumentum laboris» — «Мiсiя сям'i сёння». Рэлятары груп прадставілі ў той жа дзень свае справаздачы. На гэтым завяршыўся трэцi этап працы Сiнода.
Catholic.by звярнуўся да Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ўдзельнічае ў Сінодзе, з просьбай пракаментаваць працу ў моўных групах i выказаць сваё меркаванне па справаздачы з iх.
— Ваша Эксцэленцыя, як гэтым разам праходзiла праца ў моўных групах? Удзельнiкi Сiнода працавалi над найбольш злабадзённымі пытаннямi, якiя турбуюць чалавецтва. Цi адчувалася гэта i як удзельнiкi сходу бiскупаў успрымалі гэтыя выклiкi?
— Найперш трэба падкрэслiць, што не было нiякай панiкi i што дыскусiі ў маёй моўнай групе носiлi працоўны характар i праходзiлi ў духу дыялогу i супольнай адказнасцi за лёс сям'і. Хаця i былi розныя супярэчныя меркаваннi, бiскупы прытрымлiвалiся прынцыпу, што Сiнод — гэта не парламент i на iм шукаецца не кампрамiс, а такі пастырскі адказ на выклiкi сям'i, якi адпавядае Божай праўдзе ў мiласэрнасцi.
Ад самага пачатку ў нашай групе было вырашана засяроджваць сваю ўвагу на сям’i, бо Сiнод на тэму сям’i, а не на тэму iншых спадарожнiчаючых справаў. Гэта не азначае, што мы не разважалi аб гомасексуальных саюзах цi аб Камунii для сужэнстваў, што жывуць без сакрамэнту шлюбу, што, паводле лiберальных медыя, павiнна было быць галоўным заданнем Сiнода. Аднак гэтыя разважаннi паходзiлi з прынцыпу нязменнасцi дактрыны.
З размовы з бiскупамi з iншых моўных груп вынiкае, што хаця не паўсюль была такая спакойная атмасфера, аднак усе кiравалiся прынцыпам, што Сiнод павiнен мець пастырскае вымярэнне, i да гэтага iмкнулiся.
— Што найбольш уразiла ў выступленнях рэлятараў моўных груп?
— Паколькi трэцяя частка «Instrumentum laboris» мае найбольш практычнае прымяненне ў пастырскай дзейнасцi, то ўсе групы канцэнтравалiся менавiта на гэтым. Як, захоўваючы дактрыну, знайсцi прымальнае рашэнне i дапамагчы сем’ям, якiя знаходзяцца ў крызiсе, прымяняючы прынцып бязмежнай Божай мiласэрнасцi.
Адносна некаторых праблем, як, напрыклад, Камунiя для разведзеных i тых, хто жыве ў несакрамэнтальных саюзах, простага рашэння быць не можа. Тут не дастаткова сентыментальных аргументаў, якiя нярэдка можна пачуць. Божы закон застаецца законам, яго нiхто не адмяняў i яго неабходна захоўваць.
Аднак пры гэтым трэба прызнаць, што яшчэ далёка не да канца выкарыстаны магчымасці, якія дае Касцёл, як, напрыклад, пацвярджэнне несапраўднасцi першага сужэнства. I Касцёл ужо пайшоў у напрамку таго, каб спрасцiць вельмi складаны працэс прызнання шлюбу несапраўдным.
Далёка не ўсе ведаюць, што з дазволу бiскупа Касцёл благаслаўляе сужэнства памiж католiкам i хрысцiянiнам-некатолiкам, а таксама памiж католiкам i нехрысцiянiнам або няверуючым. Такiм чынам каталiцкi бок атрымлiвае магчымасць паўнапраўнага сакрамэнтальнага жыцця. У такiх складаных сiтуацыях Касцёл прапануе больш карыстацца духоўнай камунiяй.
— На чым найбольш канцэнтравалiся рэлятары лiнвiстычных груп?
— Aйцы Сiнода прасiлi ўнесцi карэктывы ў парадак «Instrumentum laboris», а таксама падкрэслiвалi, што фiнальны дакумент павiнен быць прадстаўлены Святому Айцу, якi яго выкарыстае паводле свайго меркавання.
Чырвонай лiнiяй усiх выступленняў быў клопат аб адэкватнай падрыхтоўцы маладых да шлюбу. Выказвалiся меркаваннi аб неабходнасцi адпаведнай перадшлюбнай катэхізацыi. Моцным рэхам адгукнулася прапанова суправаджэння маладых сужэнстваў, асаблiва ў першыя гады сумеснага жыцця. Гэта задачы святароў, парафii i iншых сем'яў.
Вельмi шмат увагi было звернута на неабходнасць адпаведнай фармацыi святароў для душпастырства сем’яў у адпаведнасцi з выклiкамi нашага часу.
Вядома, што галоўным заданнем Касцёла ў наш час з’яўляецца новая евангелiзацыя. У сувязi з гэтым падкрэслiвалася евангелiзацыйная функцыя сям'i ў перадачы веры як маладому пакаленню, так i грамадству. Для гэтага вельмi важным з'яўляецца практыка супольнай малiтвы дома i супольнага, усёй сям'ёй, удзелу ў нядзельнай святой Iмшы. Сям'я павiнна быць хатнiм Касцёлам, каб магла паспяхова выканаць гэтую функцыю. Бацькi таксама павiнны звяртаць большую ўвагу i несцi адказнасць за рэлiгiйнае выхаванне сваiх дзяцей.
Iзноў уздымалася праблема мовы, якую ўжывае Касцёл у сваiм навучаннi. Яна павiнна быць простай i зразумелай сучаснаму чалавеку. А само навучанне павiнна насiць пазiтыўны характар, а не толькi ўсё забараняць.
Адносна такiх складаных праблем, як Камунiя для разведзеных i тых, хто жыве ў несакрамэнтальных саюзах, абсалютная большасць моўных груп вельмi ясна выказалася за захаванне традыцыйнага вучэння i заклiкала да выключэння супрацьпастаўлення сумлення з маральным законам. Несакрамэнтальныя саюзы не адпавядаюць вучэнню Касцёла, i таму ў iх справах неабходна прытрымлiвацца традыцыйнага вучэння Касцёла i асаблiва вучэння бл. Паўла VI, прадстаўленага ў энцыклiцы аб чалавечым жыццi «Humаnae vitae», i вучэння св. Яна Паўла II, прадстаўленага ў Апостальскай адгартацыi аб сям'i «Familiaris consortio».
Закраналася i тэма «шляху пакаяння» для разведзеных i тых, хто жыве ў новых несакрамэнтальных саюзах, з мэтай даць ім магчымасць прыняць святую Камунiю. Цяжка сабе практычна ўявiць, як гэта павiнна адбывацца, але сама прапанова заслугоўвае ўвагі, каб ёй заняцца. Менавiта таму прагучала прапанова стварыць з нагоды Года Мiласэрнасцi адмысловую камiсiю для вывучэння гэтага пытання.
У справе Камунii для несакрамэнтальных сужэнскiх саюзаў абсалютная большасць Айцоў Сiнода прытрымлiваецца традыцыйнага вучэння Касцёла. Для перадачы функцыi прыняцця рэшэння па гэтым пытанні мясцовым бiскупскiм канферэнцыям, як здаецца, яшчэ не надышоў час, бо такое рашэнне можа прывесцi да парушэння еднасцi Касцёла. Яно прывядзе да таго, што ў суседнiх краiнах будуць дзейнiчаць розныя правiлы. Тое, што ў адной краiне будзе называцца святатацтвам, у суседняй назавуць ласкай.
З задавальненнем Айцы Сiнода прынялi рашэнне Папы Францiшка аб спрашчэннi працэсу прызнання сужэнства, якое распалася, несапраўдным, што таксама дапаможа ў вырашэннi гэтай праблемы. Пры гэтым Айцы Сiнода ўказваюць на неабходнасць больш фундаментальнага вывучэння сiтуацыi разведзеных i ўступiўшых у новы несакрамэнтальны саюз, каб такiм чынам знайсцi шлях дапамогi iм. Тут важным з'яўляецца заданне фармацыi праўдзiвага сумлення ў сужэнцаў.
Важнымі былi заўвагi аб тым, што дзяржава павiнна прымаць згодныя з Божай воляй законы i спрыяць рэлiгiйнай свабодзе, бо сям'я з'яўляецца галоўнай клеткай кожнага грамадства.
Гомасексуальныя саюзы не могуць быць прызнаны сужэнствам, бо не адпавядаюць Божаму плану аб сям'i i традыцыйнаму вучэнню Касцёла, i не могуць быць месцам усынаўлення дзяцей.
У той жа час было падкрэслена, што неабходна ахапіць пастырскай апекай як разведзеных i тых, хто жыве ў новых несакрамэнтальных саюзах, так i тых, хто знаходзіцца ў гомасексуальных саюзах, з мэтай дапамагчы iм выйсцi на шлях навяртання.
Падкрэслiваўся таксама пазiтыўны аспект мiжканфесiйных сужэнстваў i нават выказвалася неабходнасць падрыхтаваць для iх асобны абрад шлюбу.
Адным словам, справаздачы лiгвiстычных груп пацвярджаюць волю Сiнода прытрымлiвацца традыцыйнага вучэння i практыкi Касцёла адносна сям’i i адначасова не зачыняць дзвярэй на новыя iнiцыятывы.
— Што плануецца далей?
— Зараз спецыяльная камiсiя рыхтуе па выніках справадач з малых моўных груп i падрыхтаваных iмi паправак — а iх можа быць каля тысячы, — фiнальны дакумент. 22 кастрычнiка пасля абеду ён будзе прадстаўлены Айцам Сiнода для вывучэння, выказвання сваiх заўваг i ўнясення паправак. Потым камiсiя яшчэ раз разгледзiць гэты дакумент, і 24 кастрычнiка ён будзе прадстаўлены на галасаванне.
Такім чынам можна сказаць, што Сiнод уступiў у фазу падрыхтоўкi фiнальнага дакумента.
Сiнод за два з паловай тыднi прайшоў доўгi шлях. Перад iм шлях не менш кароткi, бо вельмi iнтэнсiўны i адказны. Няхай Бог дапаможа таму, каб ён быў паспяховым i прытрымлiваўся прынцыпу нязменнасцi дактрыны, праз прызму Божай мiласэрнасці ўказваючы на новыя пастырскiя магчымасцi, якiх чакае свет.
(DN), (AG)