Пошук

06.10.2015 16:29  

6 кастрычнiка ў межах Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, завяршылiся выступленнi бiскупаў па першай частцы “Instrumentum laboris” аб выклiках, якiя стаяць перад сям'ёй. Аб тым, на што была звернута ўвага на Сінодзе, Мітрапаліт падзяліўся з Catholic.by.

— Ваша Эксцэленцыя, на што звярталася асноўная ўвага ў выступленнях?

— Гучаў заклік звярнуць сур'ёзную ўвагу на неабходнасць грунтоўнай духоўнай фармацыi моладзi, для чаго неабходна выкарыстоўваць як старыя, пацверджаныя часам метады, так і новыя, каб захаваць сям'ю як фундамент грамадства.

У часы ганенняў на Касцёл сям’я захавала грамадства, сёння ж грамадства павiнна дапамагчы захаваць сям'ю. Для гэтага, адзначалі ўдзельнікі Сінода, неабходна захаваць традыцыйную дактрыну аб сям'і.

Таксама звярталася ўвага, што сям'я павiнна стаць мостам памiж рознымi канфесiямi i рэлiгiямi.

— Ці ўздымалася тэма розных праблем у сям’і?

— Адзначалася, што неабходна пастырскае рашэнне для сем'яў, якiя знаходзяцца ў цяжкай сiтуацыi i не могуць прымаць удзелу ў сакрамэнтальным жыццi. Яны члены Касцёла i маюць права на адэкватную пастырскую апеку.

Таксама заўважалася, што, гаворачы аб праблемах сям'i, неабходна шукаць i iх прычын, адна з якiх - атака злога духа праз секулярызацыю свету. Таму сем'i павiнны быць моцнымi сваёй верай.

— Ці закраналася тэма адносін між пакаленнямі ў сям’і?

— Гучала думка, што старыя людзi — гэта багацце сям’i. Вельмi важнымi з'яўляюцца адносiны памiж дзядамi i ўнукамi, бо ў наш час больш звяртаецца ўвагi на прамiнаючыя рэчы, чым на духоўныя. У iх адносiнах усё часцей дамiнуе дух сентыменталізму, а не дух адказнасцi за iх фармацыю.

— У чым, на думку ўдзельнікаў Сінода, праяўляецца крызіс сям'і, у якіх абставінах сёння існуе сям'я?

— На сiтуацыю сям'i моцна ўплывае эканамiчная сiтуацыя, якая ў многiх краiнах вельмi складаная. Крызiс сям'i праяўляецца таксама i ў адносiнах памiж пакаленнямi, бацькi не разумеюць дзяцей, а дзецi — бацькоў, галоўная прычына чаго — iндывiдуалiзм сучаснага чалавека.

Трэба адзначыць, што ў секулярнай атмасферы сучаснага свету iснуюць сем'i, якiя супрацiўляюцца такой палiтыцы i плывуць супраць цячэння, жывуць паводле духу Евангелля. Гэта важна ў эпоху крызiсу веры. Яны чыняць гэта найперш праз узаемнае прабачэнне, дапамогу парафii i iх глыбокую веру.

Нягледзячы на складаную сiтуацыю сям'ю, Касцёл павiнен з надзеяй глядзець у будучыню. Нельга дапусцiць, каб дух секулярнага свету апанаваў сям'ю. У свеце пануе заходняя фiласофiя лексiзму. Перад гэтым выклiкам неабходна моцнае слова Касцёла ў абароне хрысцiянскiх каштоўнасцяў, бо крызiс сям'i выходзiць з крызiсу веры. I гэтае слова павiнен сказаць Сiнод.

Сучасны свет перажывае секулярны таталiтарызм, якi дэфармуе чалавека i сям'ю. Неабходна шукаць праблем, якiя выклiкаюць крызіс сям'i. Каб вылечыць хваробу, недастаткова толькi гаварыць аб ёй, але трэба шукаць прычыны, каб выкарыстаць неабходныя лекі

Адзначалася, што патрэбна новая пастырская мова, якая будзе зразумелай для сучаснага чалавека, асаблiва моладзi. Таксама, між іншым, патрэбна матэрыяльная i духоўная апека над сем'ямi мiгрантаў.

— Якія негатыўныя тэндэнцыі ў дачыненні да сям’і назіраюцца сёння? Што гаварылася аб гэтым на Сінодзе?

— Сёння вельмi шмат маладых людзей не клапоцiцца пра сакрамэнт сужэнства i жывуць без яго. Так адбываецца таму, што яны не разумеюць каштоўнасцi гэтага сакрамэнту. Таму патрэбна адэкватнае iх выхаванне.

Таксама сёння вельмi моцная тэндэнцыя выключыць Бога з жыцця чалавека, што моцна ўплывае на сям'ю. Такi ж негатыўны ўплыў мае iмкненне да абсалютнай свабоды i iдалатрыя сексу. Лекамі можа быць Божае слова, дактрына Касцёла i аднаўленне мiсiйнай працы сярод сем'яў.

Вялiкай праблемай застаецца насiлле ў адносiнах да жанчын. Вырашэнню праблемы можа спрыяць больш актыўны ўдзел жанчын у жыццi Касцёла.

Мiграцыя вельмi негатыўна ўплывае на сiтуацыю сям'i i спрыяе яе крызiсу.

— Якія магчымыя вырашэнні праблем прапаноўвалі ўдзельнікі Сінода?

— Неабходна апрацаваць сiнтэтычнае i лёгкае для разумення вучэнне Касцёла аб сям'i. Неабходна шукаць канкрэтных рашэнняў для розных жыццёвых сiтуацый у розных краiнах i культурах.

Таксама, як адзначалася, жанчыны павiнны выконваць адказныя функцыi ў Касцёле, у Ватыкане i бiскупскiх курыях.

Трэба звярнуць большую ўвагу на падрыхтоўку маладых людзей да сакрамэнту сужэнства i гэтым самым умацаваць iх веру.

(DN), (AG)
Фота Гжэгажа Галонзкі

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця