Пошук

03.10.2015 09:58  

4-25 кастрычніка ў Ватыкане пройдзе пасяджэнне Сінода Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце». Касцёл у Беларусі на форуме прадставіць старшыня беларускага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.


Перад пачаткам Сінода Сatholic.by задаў арцыпастыру некаторыя пытанні.

— З якімі думкамі Вы, Ваша Эксцэленцыя, прыступаеце да працы на Сінодзе?

— Галоўная думка, з якой прыступаю да ўдзелу ў Сiнодзе Бiскупаў у святле небывалай палярызацыi поглядаў на праблемы сучаснай сям’i i пошуку iх вырашэння — гэта як арганiзаваць, а можа, нават i рэфармаваць душпастырства сям’i i пры гэтым захаваць непарушным вучэнне Хрыста i Касцёла.

На жаль, у шматлiкiх перадсiнадальных дыскусiях з’яўляюцца меркаваннi аб тым, што пастырства — гэта адна справа, а дактрына — іншая. Не магу пагадзiцца з гэтым. Возьмем вельмi просты жыццёвы прыклад. Кожная машына цi апарат маюць iнструкцыю для працы i абслугоўвання. Калi мы не будзем яе прытрымлiвацца, то сапсуем машыну.

Бензiнавы рухавік нельга заправiць саляркай, бо ён не будзе працаваць, i наадварот, дызельны нельга заправіць бензiнам. Мы атрымалi ад Створцы вызначэнне, што такое сям’я, i «iнструкцыю», як яна павiнна жыць.

Калi гэтага не будзем трымацца, то наступiць трагедыя, якую мы ўжо i маем, бо iнстытут сям’i перажывае нябачны дасюль крызiс. А сям'я павiнна быць падмуркам грамадства. Усё гэта азначае, што крызiс сям’i пагражае iснаванню грамадства. З гэтага напрошваецца выснова, што абсалютна недапушчальна мець нязгоднае з вучэннем Касцёла душпастырства.

— Якія асноўныя тэмы абмяркуюць падчас сёлетняга сходу біскупаў?

— Асноўныя тэмы Сiнода закладзены ў перадсiнадальным дакуменце, якi на лацiнскай мове называецца «Instrumentum laboris» — «Працоўны дакумент». На гэты раз ён складаецца з трох частак.

Першая частка — «Выклiкi сям’i». Яна складаецца з наступных разделаў: «Сям’я i антрапалагiчны-культурны кантэкст», «Сям’я i сацыяльна-эканамiчны кантэкст» i «Сям’я i некаторыя сiтуацыi, як старасць, iнвалiднасць, смерць, мiграцыя, дзецi i г. д.».

Другая частка — «Выключнасць паклiкання да сямёйгага жыцця». Яна складаецца з раздзелаў: «Сям’я i Божая педагогіка», «Сям’я i жыццё Касцёла», «Сям’я i шлях, якi вядзе да яе паўнаты».

Трэцяя частка — «Мiсiя сям’i сёння». Яна складаецца з раздзелаў: «Сям’я i евангелізацыя», «Сям’я i фармацыя», «Сям’я i суправаджэнне яе Касцёлам» i «Сям’я, нараджэнне патомства i яго выхаванне».

Як бачна, тэмы Сiнода, які пачынаецца, вельмi актуальныя i патрабуць калегiяльнага падыходу да iх абмеркавання i вырашэння ўзнятых у iх праблем, бо на розных кантынентах i ў розных краiнах свету свае традыцыi, але пры гэтым, як я казаў вышэй, касцёльная дактрына павiнна быць захавана. Зыходзячы з гэтага дакумента, кожны Айцец Сiнода рыхтуе вельмi кароткую, на тры хвiлiны, прамову. Пры гэтым ён свабодна выбiрае тэму.

— Як Каталіцкі Касцёл у Беларусі рыхтаваўся да другога Сінода на тэму сям’і, прымаючы да ўвагі тэмы і прапановы, вынесеныя падчас пасяджэння Сінода летась?

— Канферэнцыя Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi, як i iншыя Канферэнцыi Біскупаў ва ўсiм свеце, атрымалi з Ватыкана дакумент «Lineamenta» — «Зарыс Сiноду». Ён складаўся з шматлiкiх пытанняў, якiя былi падрыхтаваны па выніках мiнулагодняга пасяджэння Сiнода.

Канферэнцыя Бiскупаў разам з Радай па справах сям’і пры ККББ вывучала гэты дакумент i скіравала ў Ватыкан свае меркаваннi i прапановы. Потым на аснове адказаў на гэтыя пытаннi, сабраных з усяго свету, спецыяльная камiсiя падрыхтавала «Instrumentum laboris».



— За якімі тэмамі Вы, як адзіны прысутны біскуп з Беларусі, будзеце найбольш уважліва сачыць на Сінодзе?

— Я буду сачыць вельмi ўважлiва за ўсiмi тэмамi, бо яны важныя i актуальныя i ад вырашэння прадстаўленых у iх праблем будзе залежаць будучыня сям’i. Аднак асаблiвую ўвагу ўдзельнiкаў Сiнода хачу звярнуць на праблему хрысцiянскага выхавання маладога пакалення i падрыхтоўку яго да сямейнага жыцця.

Пастырская практыка паказвае, што моладзь легкадумна ставіцца да заснавання сям’i, вельмi часта кажа: пажывём-пабачым. Гэта выклiк нашага часу i на яго неабходна адказаць як мага хутчэй, каб вылечыць сям’ю з духоўнага раку, якi яе нiшчыць, i пазбегнуць новых трагедый.

— Дзякуем за адказы на пытаннi i за меркаваннi. Жадаем плённай працы на Сiнодзе Бiскупаў i чакаем добрых звестак з гэтага форуму.

— Шчыра дзякую за цікавасць да Сiнода, як да галоўнай касцёльнай падзеі гэтага года. Са свайго боку жадаю, каб iнфармацыя Сatholic.by аб гэтай падзеi спрыяла фармацыi чытачоў партала ў духу вучэння Касцёла.

(IL), (AG)

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа