Пошук

08.07.2013 00:00   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

Візіт у Беларусь кардынала Жана-Луі Тарана, старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, прайшоў дастаткова плённа. Легат Папы правёў сустрэчы на дзяржаўным узроўні, сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, прыняў удзел у юбілейных урачыстасцях у Будславе. Кардынал адказаў таксама на пытанні Catholic.by.

— У першы дзень візіту ў Беларусь на ўрачыстым прыёме з удзелам дыпламатаў Вы казалі аб «гуманізацыі» міжнароднага права ў наш час і аб тым, што Святы Пасад станоўча ўспрыняў такую «гуманізацыю». А з якімі праблемамі ў сферы міжнароднага права Святы Пасад сутыкаецца сёння?

— Самая вялікая праблема міжнароднага права і найбольшая спакуса для свету ў тым, што на сённяшні дзень у свеце адбываецца каля 30 узброеных канфліктаў. І нягледзячы на тое, што міжнароднае права дае магчымасць весці перамовы і вырашаць праблемы шляхам дамоўленасцяў, тым не менш людзі ўвесь час прыбягаюць да сілы. І спачатку яны пачынаюць ваяваць, а ўжо потым сядаюць за стол перамоваў.

— Як бы Вы ацанілі ўзровень рэлігійнасці беларусаў? Наколькі наш народ адкрыты на Бога?

— Найбольш мяне ўразілі маладыя людзі, якія станавіліся на калені для таго, каб памаліцца, і ўразілі хрысціяне, якія ўсведамляюць сваю хрысціянскую спадчыну. І для мяне вернікі каталіцкай супольнасці Беларусі з’яўляюцца прыкладам сапраўдных хрысціянаў, якія не баяцца сведчыць і паказваць сваю веру.

Размаўляла Анастасія Грышан

Фота Віталія Палінеўскага

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа