21 верасня 2007 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. З таго часу прайшло ўжо пяць гадоў. Што адбылося ў Касцёле ў Беларусі за гэты перыяд? Сваімі падсумаваннямі і развагамі пра развіццё Касцёла ў Беларусі ў відэаінтэрв'ю для Catholic.by падзяліўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Старэйшае пакаленне тады вітала іерарха як знаёмага пастыра, а вось маладое яшчэ толькі знаёмілася. Напэўна, сёння складана будзе знайсці католіка, які б не ведаў Мітрапаліта. За гэтыя гады ён пастараўся сустрэцца з вернікамі шматлікіх парафій — і не толькі ў межах архідыяцэзіі, наладзіў адносіны з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп, яго не аднойчы заўважалі сярод моладзі, ён танчыў з дзецьмі і катаў іх на конях, стаў падтрымкай для душпастыраў нашай краіны і руплівым айцом для новых пакліканняў. Усяго і не пералічыш.
(1:30) Пяць гадоў у Беларусі пасля вяртання з Расіі — новы досвед?
(2:40) Сакрэт ад Мітрапаліта як «трымаць руку на пульсе»
(4:10) Ці паспявае Мітрапаліт адпачываць?
(5:00) «Распачынаю дзень малітвай і добрай гімнастыкай — 30-40 хвілін»
(7:20) Добра там, дзе нас няма. А дзе найлепей арцыпастыру?
(8:50) Ці ведаюць у свеце Касцёл у Беларусі?
(10:15) Колькасць душпастыраў і месцы культу. Што змянілася за 5 гадоў?
(13:10) Найбольш значныя падзеі ў жыцці Касцёла ў Беларусі за 5 гадоў
(18:45) Нявырашаныя пытанні будуць заўсёды
(23:40) Некалі Магілёўская Мітраполія была самай вялікай у свеце, а сёння за Магілёўшчыну сэрца баліць
(25:40) Малітоўныя сустрэчы ў Івянцы — для моладзі. А дзе моладзь?
(32:20) Як Касцёл можа данесці Бога і хрысціянскія каштоўнасці няверуючым людзям?
(35:50) «Радыё Марыя» будзе вяшчаць 24 гадзіны ў суткі ў інтэрнэце
(38:35) Каталіцкая журналістыка — прадмет для свецкіх журналістаў новы, але даступны
(40:45) Актыўнасць святароў у сацыяльных сетках
(41:45) Ці шукаць старонку Мітрапаліта на Facebook?
(44:55) Мара Мітрапаліта Кандрусевіча — гэта…
Размаўляла Валянціна Грамыка