Пошук

12.05.2011 17:02  

«Пачаткам актыўнасці Касцёла з’яўляецца камунікацыя ў любові. Гэтую любоў Касцёл перадае праз сродкі масавай інфармацыі, абараняючы годнасць кожнага чалавека», — адзначыў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі ў інтэрв’ю для партала Catholic.by.

— Ваша Эксцэленцыя, чаго Вы чакаеце ад візіту ў Беларусь і якая яго мэта?

— Я хачу пазнаць Беларусь настолькі, наколькі гэта магчыма. Для мяне самае важнае пазнаць людзей і адкрыць, што знаходзіцца ў іх сэрцах.

Касцёл асаблівую ўвагу звяртае на сродкі масавай камунікацыі, і сутнасцю Касцёла з’яўляецца камунікацыя. Калі не будзе камунікацыі, не будзе Касцёла. Каб удзельнічаць у паўнаце ў жыцці Касцёла, мы павінны ўсталёўваць камунікацыю з іншым чалавекам, перадаючы любоў Хрыста.

Пачаткам актыўнасці Касцёла з’яўляецца камунікацыя ў любові. Гэтую любоў Касцёл перадае праз сродкі масавай інфармацыі, абараняючы годнасць кожнага чалавека.

Нядаўна мы перажылі беатыфікацыю Яна Паўла ІІ. Гэтая асоба выдатна ўмела знаходзіць кантакт з кожным чалавекам, незалежна ад яго веравызнання, ад яго поглядаў. У кожным чалавеку благаслаўлёны Ян Павел ІІ заўсёды бачыў вобраз Бога і праз гэта шанаваў годнасць кожнай асобы. Быў вельмі вялікім абаронцам жыцця. І вось гэтая камунікацыя ў любові з’яўляецца заклікам і пакліканнем Касцёла не толькі тут, у Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Касцёл праз сродкі масавай інфармацыі пакліканы абвяшчаць Евангелле. І гэтыя сродкі з’яўляюцца найбольш дзейснымі ў дадзеным заданні.

Мэта майго прыезду заключаецца ў тым, каб убачыць, наколькі гэта магчыма, як Касцёл у Беларусі рэалізоўвае камунікацыю ў любові, абвяшчэнне Евангелля таксама праз мас-медыя.

— Вашы першыя ўражанні ад візіту ў Беларусь?

— Гэта вялікі самалёт, шмат зелені, высокія дрэвы, шырокія дарогі і вялікія будынкі. Аднак перш за ўсё я звяртаю ўвагу на людзей. Пазнанне чалавека і яго душы заўсёды адлюстроўвае яго прыгажосць і веліч. Чалавек праяўляе свае духоўныя памкненні праз музыку, літаратуру, мастацтва і іншыя сферы сваёй жыццядзейнасці.

— Дзякую за размову і плённага візіту ў нашу краіну!

Размаўляў кс. Юрый Жэгарын


Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.