Пошук

08.06.2019 09:09   Паводле: А. Адам Шустак ОР / deon.pl / Catholic.by
Выява з www.fbcgso.org

Сёння, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, мы завяршаем непасрэдную малітоўную падрыхтоўку да яе ў форме традыцыйнай, але незвычайнай навэнны, якую прапануе нам вядомы дамініканскі прапаведнік а. Адам Шустак ОР.

Напачатку памолімся словамі з Гімна Духу Святому

Богу Айцу хвала заўжды,
І Сыну Уваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.

Вызначым сабе 10 хвілін для малітвы. Выключым усё, што адцягвае нашую ўвагу. Засяродзімся ў цішыні.

  • Спакойна прачытаем урывак са Слова Божага.
  • Падумаем аб тым, якія радкі запальваюць наша сэрца. Паразважаем над тэкстам з Евангелля (Мц 28, 16–20):
Ілюстрацыя з www.shutterstock.com

Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. І калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумняваліся. Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі.

Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога.

Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку».

Заданне на сёння

Хто для мяне Езус Хрыстус? Што я адчуваю, калі думаю пра Бога як пра Айца? Калі я апошні раз адчуў, што Дух Святы запаліў маё сэрца?

  • Сёння распавяду камусьці пра сваю веру.
Фота з www.thinktankmedia.net

Няхай Божая хвала захопіць іншых!

Матэрыял падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з парафіяй Божай Міласэрнасці (г. Гродна, м-н Вішнявец).

Абноўлена 08.06.2019 09:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.