Пошук

Ілюстрацыя з www.crossroadsinitiative.com

Мы працягваем непасрэдную малітоўную падрыхтоўку да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога ў форме традыцыйнай, але незвычайнай навэнны, якую прапануе нам вядомы дамініканскі прапаведнік а. Адам Шустак ОР.

Напачатку памолімся словамі з Гімна Духу Святому

І сэрцы нам аздараві,
і нашы цноты ўзмацняй.

Вызначым сабе 10 хвілін для малітвы. Выключым усё, што адцягвае нашую ўвагу. Засяродзімся ў цішыні.

  • Спакойна прачытаем урывак са Слова Божага.
  • Падумаем аб тым, якія радкі запальваюць наша сэрца. Паразважаем над тэкстам з Евангелля (Мк 15, 16–22):
Фота з www.pixabay.com

Жаўнеры адвялі Яго ў сярэдзіну дзядзінца, гэта значыць, у прэторыю, і сабралі цэлую кагорту. Апранулі Яго ў пурпур і, сплёўшы цярновы вянок, усклалі на Яго. І пачалі вітаць Яго: «Вітай, кароль юдэйскі!» Білі Яго па галаве трысцінай і плявалі на Яго, і, згінаючы калені, кланяліся Яму.

А калі насмяяліся з Яго, знялі пурпур і апранулі ў Ягоную вопратку, і павялі Яго, каб укрыжаваць.

І прымусілі нейкага Сымона Кірэнэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля, несці Ягоны крыж.

Прывялі Езуса на месца званае Галгота, што азначае: «Месца Чэрапа».

Заданне на сёння

Фота з www.pixabay.com

Часам для таго, каб рабіць дабро, нам неабходны штуршок. Паводле традыцыі, Сымон Кірэнэец пасля перажытай сустрэчы з Езусам навярнуўся разам з усім сваім домам.

Учора мы мелі магчымасць сустрэцца з бядотай. Мы рабілі гэта самі.

  • Сёння таксама зробім штосьці добрае. Але гэтым разам ужо не самі па сабе.

Матэрыял падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з парафіяй Божай Міласэрнасці (г. Гродна, м-н Вішнявец).

Абноўлена 05.06.2019 12:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.