Пошук


Ікона Духа Святога з іканастасу Пакроўскага сабора. XVIII ст. twitter.com

Мы працягваем непасрэдную малітоўную падрыхтоўку да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога ў форме традыцыйнай, але незвычайнай навэнны, якую прапануе нам вядомы дамініканскі прапаведнік а. Адам Шустак ОР.

Напачатку памолімся словамі з Гімна Духу Святому

Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя.

Вызначым сабе 10 хвілін для малітвы. Выключым усё, што адцягвае нашую ўвагу. Засяродзімся ў цішыні.

  • Спакойна прачытаем урывак са Слова Божага.
  • Падумаем аб тым, якія радкі запальваюць наша сэрца. Паразважаем над тэкстам з Евангелля (Лк 22, 40–46):
Ілюстрацыйнае фота: benedyktyni.pl

Калі прыйшоў на месца, сказаў ім: «Маліцеся, каб не паддацца спакусе». А сам адышоў ад іх, як кінуць камень, укленчыў і маліўся, кажучы:

«Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца».

З’явіўся Яму анёл з неба, суцяшаючы Яго. І, моцна пакутуючы, Ён маліўся яшчэ больш. А пот Ягоны быў, быццам кроплі крыві, што падалі на зямлю. Калі ўстаў пасля малітвы і прыйшоў да вучняў, убачыў, што яны заснулі, змучаныя тугою. І сказаў ім: «Чаму вы спіце? Устаньце і маліцеся, каб не паддацца спакусе».

Заданне на сёння

Ілюстрацыйнае фота: fr.depositphotos.com

У жыцці, занураным у цемру і безнадзейнасць, кожнае слова ўмацавання нясе святло.

  • Сустрэнемся сёння з чалавекам патрабуючым. Магчыма, гэта будзе бяздомны жабрак, якога ўбачым; а можа, наш знаёмы, які цяпер перажывае цяжкі перыяд.

Падзелімся з ім не грашыма, а прысвяцім яму самае каштоўнае з таго, што маем, — свой час. Паразмаўляем, выслухаем. Будзем святлом.

Матэрыял падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з парафіяй Божай Міласэрнасці (г. Гродна, м-н Вішнявец).

Абноўлена 04.06.2019 09:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.