Пошук

Выява з denvercatholic.org

Мы працягваем непасрэдную малітоўную падрыхтоўку да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога ў форме традыцыйнай, але незвычайнай навэнны, якую прапануе нам вядомы дамініканскі прапаведнік а. Адам Шустак ОР.

Напачатку памолімся словамі з Гімна Святому Духу:

Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.

Вызначым сабе 10 хвілін для малітвы. Выключым усё, што адцягвае нашую ўвагу. Засяродзімся ў цішыні.

  • Спакойна прачытаем урывак са Слова Божага.
  • Падумаем аб тым, якія радкі запальваюць наша сэрца. Паразважаем над тэкстам з Евангелля (Ян 18, 1–6):
Фота: pixabay.com

Сказаўшы гэта, Езус выйшаў з вучнямі сваімі за зімні ручай Кедрон. Там быў сад, у які ўвайшоў Ён і вучні Ягоныя.

Гэтае месца ведаў і Юда, здраднік Ягоны, бо Езус там часта збіраўся з вучнямі сваімі. Таму Юда ўзяў кагорту і слуг ад першасвятароў і фарысеяў і прыйшоў туды з паходнямі, ліхтарамі і зброяй.

Езус жа, ведаючы ўсё, што павінна з Ім стацца, выйшаў і сказаў ім: «Каго шукаеце?» Яму сказалі: «Езуса з Назарэта». Кажа ім:

«Гэта Я!» Стаяў жа з імі таксама Юда, які выдаў Яго. І калі Ён сказаў ім: «Гэта Я!», яны адступілі назад і ўпалі на зямлю.

Заданне на сёння

Фота: pixabay.com

Па чым мы пазнаем, што Дух прыходзіць да нас з дарам мовы? Тады, калі мы прамаўляем з моцай.

Але гаворка ідзе не проста пра нейкую моц. Гаворка ідзе пра мову, якая паказвае на Хрыста, якая вядзе да Яго, вяртае надзею, умацоўвае веру і актывізуе любоў.

  • Запытаемся сёння ў каго-небудзь пра яго веру.

Не трэба яму тлумачыць усіх цяжкасцяў веры: проста паслухаем. Пастараемся знайсці Бога ў словах іншага чалавека.

Матэрыял падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з парафіяй Божай Міласэрнасці (г. Гродна, м-н Вішнявец).

Абноўлена 03.06.2019 12:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.