Пошук

Фота: www.pixabay.com

Мы працягваем непасрэдную малітоўную падрыхтоўку да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога ў форме традыцыйнай, але незвычайнай навэнны, якую прапануе нам вядомы дамініканскі прапаведнік а. Адам Шустак ОР.

Напачатку памолімся словамі з Гімна Святому Духу

Жыцця крыніца і любоў,
і ўзмацненне нашых душ.

Вызначым сабе 10 хвілін для малітвы. Выключым усё, што адцягвае нашую ўвагу. Засяродзімся ў цішыні.

  • Спакойна прачытаем урывак са Слова Божага.
  • Падумаем аб тым, якія радкі запальваюць наша сэрца. Паразважаем над тэкстам з Евангелля (Ян 12, 1–7):
Фота: www.pixabay.com

За шэсць дзён да Пасхі прыйшоў Езус у Бэтанію, дзе быў Лазар, якога Ён уваскрасіў. Таму прыгатавалі Яму там вячэру, і Марта прыслугоўвала, а Лазар сядзеў разам з Ім пры стале. Марыя ж узяла фунт міра з чыстага і вельмі каштоўнага нарду і намасціла ногі Езусу, і абцёрла сваімі валасамі ногі Ягоныя. А дом напоўніўся пахам міра. Сказаў тады Юда Іскарыёт, адзін з вучняў Ягоных, які збіраўся выдаць Яго: «Чаму не прадалі гэтага міра за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?» А сказаў гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, а таму, што быў злодзеем і, маючы скарбонку, забіраў тое, што туды кідалі. Сказаў яму Езус: «Пакінь яе, каб яна захавала гэта на дзень Майго пахавання».

Заданне на сёння

Дух заўсёды вядзе нас да блізкасці з Езусам. Прычым да такой блізкасці, якая часам здаецца занадта смелай.

  • Прысвяцім сёння 15 хвілін на асабістую малітву ў касцёле. Сёння нядзеля, таму неабходна абавязкова быць на святой Імшы.

Можа, атрымаецца таксама знайсці час на невялікую адарацыю ў маўчанні? Каб проста пабыць у прысутнасці свайго Пана.

Фота: www.pixabay.com

Матэрыял падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з парафіяй Божай Міласэрнасці (г. Гродна, м-н Вішнявец).

Абноўлена 02.06.2019 12:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа